From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзіслаў Марконі (польск.: Władysław Marconi; 29 лютага 1848, Варшава — 4 чэрвеня 1915, Варшава) — польскі архітэктар, кансерватар архітэктурных помнікаў і рэстаўратар, сын Генрыка Марконі.
Уладзіслаў Марконі нарадзіўся 29 лютага 1848 года ў Варшаве ў сям'і архітэктара італьянскага паходжання Генрыка (Энрыке) Марконі і шатландкі Маргарыты Гейтан (1807—1884). Маці Уладзіслава была кальвіністкай і таму некаторыя дзеці ў сям'і былі выхаваны як каталікі, а іншыя, у тым ліку і Уладзіслаў, — як кальвіністы.
Скончыў варшаўскую сярэднюю школу.
Прадаўжальнік справы свайго бацькі, паступіў у Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, якую скончыў у 1873 годзе з трыма сярэбранымі медалямі. Пасля вярнуўся ў Варшаву, дзе акрамя прафесійнай працы, актыўна займаўся сацыяльнай і культурнай дзейнасцю.
Працаваў разам з братам Леандра пры будаўніцтве Вялікай сінагогі .
Пахаваны на кальвінісцкіх могілках Варшавы .
Уладзіслаў Марконі займаўся будаўніцтвам аб’ектаў самага рознага прызначэння, у тым ліку такіх, як:
Быў сузаснавальнікам Музея рамёстваў і прыкладнога мастацтва, членам фатаграфічнага таварыства, Таварыства апекі над помнікамі даўніны. Быў таксама членам камітэтаў па будаўніцтве «Мікалаеўскага моста » ў Варшаве (цяпер Мост Панятоўскага), гарадской каналізацыі і бальніц. Член камітэта будаўніцтва помніка Міцкевічу ў Варшаве. Быў у складзе журы конкурсу праектаў аднапавярховага дома ў «стылі свойскім», арганізаванага варшаўскім Мастацкім таварыствам (1902)[5], праектаў касцёла для сяла Орлуў (1910)[6], алтара для касцёла Збавіцеля ў Варшаве (1913)[7], сядзібы сям'і Улодкаў у Няговічах (1913)[8].
Ад 1894 года выдаваў разам з братам Янам «Альбом помнікаў архітэктуры і мінуўшчыны» (польск.: Album architektoniczne dawnych zabytków i pamiątek przeszłości).
Кавалер ордэна св. Станіслава III ступені.
26 чэрвеня 1880 года ажаніўся з Казімірай Элеанорай Кольберг, дачкой мастака Антонія Кольберга . Яны мелі восем дзяцей, у тым ліку:
Сын Багдана, Генрык Ежы , таксама стаў польскім архітэктарам, як яго дзед і прадзед.
Уладзіслаў Марконі, яго жонка і двое сыноў былі пахаваныя ў сямейнай грабніцы на евангелісцка-рэфарматарскіх могілках у Варшаве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.