From Wikipedia, the free encyclopedia
Электрадына́міка — раздзел фізікі, які вывучае электрамагнітнае поле ў найбольш агульным выглядзе і яго ўзаемадзеянне з целамі, якія маюць электрычны зарад (электрамагнітнае ўзаемадзеянне)[1]. Прадмет электрадынкамікі ўключае сувязь электрычных і магнітных з’яў, электрамагнітнае выпраменьванне (як свабоднае, так і ў розных выпадках узаемадзеяння з рэчывам), электрычны ток і яго ўзаемадзеянне з электрамагнітным полем.
Часцей за ўсё пад тэрмінам электрадынаміка разумеюць класічную электрадынаміку, што вывучае элктрамагнітныя з'явы без уліку квантавых эфектаў[2]. У адрозненне ад яе, квантавая электрадынаміка вывучае сучасную квантавую тэорыю поля і яго ўзаемадзеянне з зараджанымі часціцамі.
Класічная электрадынаміка грунтуецца на ўраўненнях Максвела і ўяўленнях электроннай тэорыі.
Да асноўных з'яў, вывучаемых электрадынамікай, належаць:
Асноўнымі ўраўненнямі, якія апісваюць паводзіны электрамагнітнага поля і яго ўзаемаздеянне з зараджанымі целамі, з'яўляюцца:
Першым доказам сувязі электрычных і магнітных з'яў стала эксперыментальнае адкрыццё Эрстэдам у 1819—1820 спараджэння магнітнага поля электрычным токам. Ён жа выказаў ідэю аб некаторым узаемадзеянні электрычных і магнітных працэсаў у прасторы, якая атачае праваднік, аднак у даволі няяснай форме.
У 1831 годзе Майкл Фарадэй эксперыментальна адкрыў з'яву і закон электрамагнітнай індукцыі, якія сталі першым ясным сведчаннем непасрэднай дынамічнай узаемасувязі электрычнага і магнітнага палёў. Ён жа распрацаваў (у дачыненні да электрычнага і магнітнага палёў) асновы канцэпцыі фізічнага поля і некаторыя базісныя тэарэтычныя ўяўленні, якія дазваляюць апісваць фізічныя палі, а таксама ў 1832 годзе прадказаў існаванне электрамагнітных хваль.
У 1864 годзе Дж. К. Максвел упершыню апублікаваў поўную сістэму ўраўненняў «класічнай электрадынамікі», якая апісвае эвалюцыю электрамагнітнага поля і яго ўзаемадзеянне з зарадамі і токамі. Ён выказаў тэарэтычна абгрунтаваную здагадку аб тым, што святло з'яўляецца электрамагнітнай хваляй, гэта значыць аб'ектам электрадынамікі.
У 1895 годзе Лорэнц завяршыў пабудову класічнай электрадынамікі, апісаўшы ўзаемадзеянне электрамагнітнага поля з кропкавымі зараджанымі часціцамі.
У сярэдзіне XX стагоддзя была створана квантавая электрадынаміка — адна з найбольш дакладных фізічных тэорый.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.