From Wikipedia, the free encyclopedia
Электрамагні́тнае по́ле — адзін з відаў фізічнага поля, з дапамогай якога перадаюцца электрамагнітныя ўзаемадзеянні. У вакууме характарызуецца напружанасцю электрычнага поля і магнітнай індукцыяй, у асяроддзі — электрычным зрушэннем і напружанасцю магнітнага поля.
Асобныя выпадкі электрамагнітнага поля — электрастатычнае поле (ствараецца нерухомымі зарадамі) і магнітнае поле (ствараецца нерухомымі праваднікамі з пастаянным электрычным токам або пастаяннымі магнітамі).
З ураўненняў Максвела вынікае, што пераменныя магнітныя і электрычныя палі ўзаемазвязаны, а іх прасторавае размеркаванне ў часе вядзе да ўзнікнення электрамагнітных хваль.
Законы электрамагнітнага поля, узаемадзеянне і рух у ім зараджаных часціц вывучае класічная электрадынаміка.
Электрамагнітнае поле падпарадкоўваецца прынцыпу суперпазіцыі, яно характарызуецца энергіяй , імпульсам і момантам імпульсу, для якіх выконваюцца адпаведныя законы захавання.
У квантавай фізіцы электрамагнітнае поле разглядаюць як «газ» элементарных часціц — фатонаў; квантавыя ўласцівасці электрамагнітнага поля (гл. эфект Комптана, фотаэфект) вывучае квантавая электрадынаміка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.