(1679—1744) падскарбі надворны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзаф Францішак Сапега (1679 — 11 красавіка 1744) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падскарбі надворны літоўскі (з 1713).
Юзаф Францішак Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Józef Franciszek Sapieha | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Павел Кароль Сангушка | ||||||
Пераемнік | Ігнацы Сапега | ||||||
Нараджэнне | 1679 | ||||||
Смерць |
11 красавіка 1744 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Францішак Стэфан Сапега | ||||||
Маці | Ганна Крысціна Любамірская | ||||||
Жонка | Крысціна Браніцкая | ||||||
Дзеці | Тадэвуш, Тэрэза | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў паслом з берасцейскага сойміка на элекцыйны сойм 1697. Пасля вучыўся ва ўніверсітэце горада Грац (Аўстрыя), наведаў Баварыю, Францыю, Галандыю, Іспанію, Турцыю.
У першыя гады Паўночнай вайны 1700—1721 прытрымліваўся нейтралітэта, але ў 1706 канчаткова падтрымаў Станіслава Ляшчынскага, потым Аўгуста II, які ў 1713 надаў яму ўрад надворнага падскарбія ВКЛ. На працягу свайго жыцця беспаспяхова імкнуўся вярнуць пад уладу надворнага падскарбія эканоміі. Адзін з актыўных дзеячаў Віленскай канфедэрацыі 1716, быў адным з 3 паслоў ад канфедэратаў з-пад Ленчнай да Аўгуста II, выбраны кансіліярыюшам ад шляхты Берасцейскага ваяводства.
У 1720 — пачатку 1730-х гадоў у шэрагах антыкаралеўскай апазіцыі Вялікага Княства Літоўскага. Падчас бескаралеўя ўцягнуты ў канфлікт са стражнікам літоўскім Антоніем Пацеем наконт пасады палкоўніка Берасцейскага ваяводства. Гэта прывяло да раздваення сойміка, на адным з іх Юзаф Францішак і быў абраны павятовым палкоўнікам. Выказаўся за кандыдатуру на трон Станіслава Ляшчынскага і беспаспяхова прэтэндаваў на пасаду рэгіментара. Вызначаны Ляшчынскім адным з пленіпатэнтаў для стварэння Генеральнай канфедэрацыі ў Дзікаве. У 1735 удзельнічаў у акцыях атрадаў канфедэратаў на Падоллі, быў пасрэднікам у перапісцы Ляшчынскага з крымскім ханам Каплан-Гірэем.
Пасля прызнаў каралём Аўгуста III, імкнуўся атрымаць сенатарскую пасаду. У апошнія гады жыцця зблізіўся з Радзівіламі, выступаў за прымірэнне з імі іншых Сапегаў.
Быў сынам Францішка Стэфана і Ганны Крысціны Любамірскай. Меў братоў Яна Казіміра і Ежы Феліцыяна. Ажаніўся ў 1709 з Крысцінай Браніцкай (памерла ў 1761), сястрой вялікага кароннага гетмана Яна Клеменса Браніцкага, меў з ёй сына Тадэвуша і дачку Тэрэзу (памерла да 1784), якая выйшла першы раз за літоўскага харунжага Гераніма Фларыяна Радзівіла, але потым развялася і выйшла другі раз за літоўскага падчашага Яўхіма Караля Патоцкага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.