беларуская паэтка і перакладчыца From Wikipedia, the free encyclopedia
Ю́лія Пятро́ўна Цімафе́ева (нар. 12 студзеня 1982, в. Спярыжжа, Гомельская вобласць) — беларуская паэтэса і перакладчыца[1].
Юлія Пятроўна Цімафеева | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 студзеня 1982 (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Альгерд Бахарэвіч |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, пісьменніца, паэтка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыла факультэт англійскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, наведвала Перакладчыцкую майстэрню. Адна з заснавальнікаў і рэдактараў інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў[1] і Беларускага ПЭН-цэнтра. Адна з арганізатараў і куратараў Школы маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Вяла тэлеперадачу пра культуру «Рэмарка» на тэлеканале Белсат.
Жыве ў Мінску. Жонка пісьменніка Альгерда Бахарэвіча.
Аўтарка зборніка ўласнай і перакладной паэзіі «Кніга памылак» (2014)[1].
Перакладала з англійскай мовы паэзію Чарльза Букоўскі, Мэцью Дзікмана, Стывена Крэйна, Элізабет Лоўэл, Сільвіі Плат, Уолта Уітмана, з партугальскай мовы — Альберту Каэйру, з іспанскай — Актавіа Паса, Мухамеда Эбну; прозу з англійскай — Э. Ч. Асонду, Макса Бірбама, Германа Чарлза Босмана, Шарлоты Перкінс Гілман, Дэйвіда Герберта Лоўрэнса, Джойс Кэрал Оўтс, Эдгара Алана По, Кейт Шапэн і інш.[1] З нарвежскай мовы пераклала кнігі Стыяна Холе «Лета Гармана», Маі Лундэ «Снежная сястра».
Пераклады прозы і паэзіі публікаваліся ў часопісах «pARTisan», «Паміж», «ARCHE», «Дзеяслоў», газеце «Літаратурная Беларусь». Пераклады апавяданняў «Залаты жук» і «Калодзеж і ківач» Эдгара Алана По выйшлі ў томе яго выбраных твораў (2011) з сумеснай серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў і часопіса «ПрайдзіСвет».[1]
Удзельнічала ў міжнародным літаратурным фестывалі ў Біржаі (Літва), фестывалі «Вершы на асфальце» ў Мінску, выступала на міжнародным кніжным кірмашы ў Гётэбаргу (Швецыя), міжнародным жаночым слэме ў Мінску (2012).
У 2016 годзе выйшла другая кніга паэзіі «Цырк», якая трапіла ў кароткі спіс прэміі імя Наталлі Арсенневай.
Паасобны вершы Юліі Цімафеевай перакладаліся на англійскую, нямецкую, чэшскую, славенскую, шведскую і іншыя мовы. У 2018 годзе люблінскае выдавецтва «Warsztaty Kultury» выдала першую паэтычную кнігу Цімафеевай па-польску «Cyrk i inne wiersze» ў перакладзе Богдана Задуры. У 2019 годзе зборнік Юлі Цімафеевай «Zirkus» выйшаў у берлінскім выдавецтве ў перакладзе Томаса Вайлера і Ціны Вюншман.
У 2020 годзе выдала трэцюю кнігу вершаў — зборнік «ROT» (выдавецтва «Янушкевіч», Мінск; выдавецтва «Вясна» (Прага).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.