From Wikipedia, the free encyclopedia
Ю́ргіс Балтруша́йціс (літ.: Jurgis Baltrušaitis; 20 красавіка [2 мая] 1873, Паантвардзіс , Ковенская губерня, цяпер Юрбаркаскі раён, Таўрагскі павет, Літва — 3 студзеня 1944, Парыж) — літоўскі паэт -сімваліст і перакладчык, дыпламат.
Юргіс Балтрушайціс | |
---|---|
Jurgis Baltrušaitis | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 красавіка (2 мая) 1873[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 1944[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Юргіс Балтрушайціс |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, дыпламат, акцёр, драматург |
Гады творчасці | 1899—1944 |
Кірунак | сімвалізм |
Мова твораў | літоўская, руская |
Творы на сайце Lib.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юргіс Балтрушайціс нарадзіўся ў Ковенскай губерні ў сям’і літоўскіх сялян[5]. Вучыўся ў Ковенскай гімназіі (1885—1893) і на натуральным аддзяленні фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта[6] (1893—1898); адначасова наведваў лекцыі на гісторыка-філалагічным факультэце. Зблізіўся з С. А. Паляковым, які вучыўся на матэматычным аддзяленні фізіка-матэматычнага факультэта, і праз яго пазнаёміўся з К. Д. Бальмонтом і В. Я. Брусавым, пазней з В. І. Івановым; сябар і прыхільнік паэта і кампазітара А. М. Скрабіна.
У жніўні 1899 тайна абвянчаўся з Марыяй Іванаўнай Алавянішнікавай (1878—1948), стрыечнай сястрой Лізаветы Аляксандраўны Дзьяканавай (аўтар «Дзённіка рускай жанчыны»).
Дэбютаваў у друку восенню 1899. Разам з Паляковым, Брусавым і Бальмонтам заснаваў выдавецтва «Скорпион», дзейнасць якога пачалася з выдання сумеснага перакладу Балтрушайціса і Палякова драмы Генрыка Ібсена «Калі мы, мёртвыя, прачнёмся». Працаваў у альманаху «Северные цветы», часопісе «Весы». Пазней выступаў у газеце «Русь», у часопісах «Правда», «Золотое руно», «Русская мысль», «Русские ведомости», «Заветы» (1912—1914), «Северные записки», у англійскім часопісе «The Mask» (1913).
З 1905 года Член літаратурнага бюро Тэатра-студыі ММТ (), прымаў удзел у працы Свабоднага тэатры на чале з К. А. Марджанавым, ММТ, Камернага тэатра. Падоўгу жыў за мяжой, у тым ліку ў Італіі, краінах Скандынавіі, Германіі.
Працаваў у Літа Наркамасвета (1918), быў старшынёй Маскоўскага Саюза пісьменнікаў (1919), удзельнічаў у працы выдавецтва «Сусветная літаратура».
З 1920 года прадстаўнік (спачатку фармальна саветнік так і не прызначанага прадстаўніка) Літоўскай Рэспублікі ў Маскве, з 27 красавіка 1921 у рангу паверанага ў справах (chargé d’affaires), з 1922 — надзвычайны і паўнамоцны пасол. Адначасова прадстаўнік Літвы ў Турцыі (1932) і Персіі (1933). Садзейнічаў выезду за мяжу дзеячаў рускай культуры.
З 1932 года ганаровы доктар Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе.
У красавіку 1939 з’ехаў з Расіі, атрымаўшы прызначэнне саветнікам пасольства Літвы ў Парыжы, куды раней пераехаў яго сын Cimetière de Montrouge, гісторык мастацтва. Памёр у Парыжы, пахаваны на могілках Мон-Руж.
Пісаў на рускай (зборнікі «Зямныя ступені», 1911, «Горная сцяжына», 1912, «Лілія і Серп», 1948) і літоўскай (зборнікі «Наваселле», 1941, «Вянок слёз», 1942, «Паэзія», 1967, і інш.) мовах. Галоўная тэматыка — сэнс быцця чалавека, яго адносіны да сусвету і вечнасці. Паэзіі Балтрушайціса ўласцівыя філасафічнасць, унутраны драматызм, спалучаны з элегічнымі настроямі, шматпланавая сімволіка, самабытная структура мастацкага вобраза. Перакладаў на рускую мову.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.