Іван Сяргеевіч Верас
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Верас (нар. 22 красавіка 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Орша».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2016 года пачаў выступаць за дубль бабруйскай «Белшыны». На наступны год, калі бабруйская каманда выбыла ў Першую лігу, стаў іграком асноўнага складу. У пачатку 2018 года падоўжыў кантракт[3], аднак правёў за «Белшыну» толькі два матчы, пасля чаго пакінуў клуб. У другой палове 2018 года выступаў за «Чысць», дзе быў адным з асноўных ігракоў, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.
У сакавіку 2019 года папоўніў склад мікашэвіцкага «Граніта»[4], дзе стаў асноўным нападнікам. З 15 галамі стаў трэцім бамбардзірам Першай лігі 2019. У студзені 2020 года перайшоў у «Смалявічы»[5], якія выйшлі ў Вышэйшую лігу. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену, гуляў за дубль. У ліпені 2020 года пакінуў клуб[6].
У жніўні 2020 года далучыўся да «Крумкачоў»[7], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[8]. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічную каманду[9].
У студзені 2022 года папоўніў склад клуба «Юнайтэд Віктары» з Мальдываў[10], падпісаўшы кантракт на 10 месяцаў[11]. Па выніках сезона 2022 з 13 галамі стаў трэцім бамбардзірам чэмпіянату Мальдываў. Восенню 2022 года доўгі час не мог пакінуць Мальдывы, бо клуб не разлічыўся з футбалістам[12].
У лютым 2023 года перайшоў у клуб «Аіджал» з індыйскай I-лігі[13]. Пакінуў клуб у красавіку 2023 года, забіўшы за яго 4 галы ва ўсіх турнірах[14].
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads