Мікалай Пракопавіч Пакроўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Прако́павіч Пакро́ўскі (26 красавіка (9 мая) 1909, с. Сарагожскае, Цвярская губерня — 4 жніўня 1976, Мінск) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у час Вялікай Айчыннай вайны камандзір партызанскага атрада «Беларусь», партызанскай брыгады «Беларусь», палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (15.08.1944).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 мая 1909 года ў сяле Сарагожскае Лапацінскай воласці Весьягонскага павета Цвярской губерні ў сялянскай сям'і.
У перыяд з 1922 па 1927 год жыў і пачаў працоўную дзейнасць у горадзе Ленінградзе. У 1927—1929 гадах дапамагае арганізоўваць у Вышнім Валачке працоўную сельскую камуну, дзе становіцца сакратаром камсамольскай ячэйкі. У 1931 годзе ўступіў у члены УКП(б), вучыўся ў савецка-партыйнай школе ў Цверы, па заканчэння якой быў накіраваны па камсамольскай лініі ў Беларусь. У 1931 годзе абраны сакратаром Ушацкага райкама камсамола, а ў 1933 годзе — Добрушскага райкама камсамола. Затым працаваў у ЦК камсамола Беларусі. З 1939 года 1-ы сакратар Рудзенскага райкама КП Беларусі. У гэтым жа годзе скончыў два курсы Мінскага педінстытута.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны застаўся на акупаванай тэрыторыі і стварыў партызанскі атрад «Беларусь», які дзейнічаў на тэрыторыі Мінскай вобласці, у сакавіку — чэрвені 1943 года камандаваў партызанскай брыгадай «Беларусь». Партызанамі пад яго кіраўніцтвам быў зруйнаваны Дукорскі палац Оштарпаў.
Пасля вызвалення Беларусі (1944—1950) — першы сакратар Барысаўскага гаркама КП(б)Б, быў пераведзен на пасаду другога сакратара, а з ліпеня 1950 па 1952 год — першы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б)Б.
У 1953—1960 гады быў інспектарам ЦК КПБ, з 1960 па 1971 — загадчык 1-м аддзелам СМ БССР.
Памёр 4 жніўня 1976 года. Пахаваны на Усходніх могілках.
Remove ads
Узнагароды
- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года Мікалаю Пракопавічу Пакроўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (медаль № 4048);
- ордэн Леніна;
- ордэн Чырвонага Сцяга;
- два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга;
- медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені;
- медаль «Партызану Айчыннай вайны» 2-й ступені.
Памяць
- У памяць пра Героя ў родным сяле Сарагожскім у 2005 годзе была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads