Аляксандр Дзмітрыевіч Боечка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндр Дзмі́трыевіч Боечка (нар. 1965, у Наваград-Валынскім раёне Жытомірскай вобласці УССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (2012-2013).
Remove ads
Біяграфія
У 1986 скончыў Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча, у 1999-м — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі, у 2009 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ.
З 1986 года ў органах пагранічнай службы.
Два з паловай года служыў у Афганістане. Па яго словах, выклікаўся добраахвотнікам. Трапіў туды адразу пасля Тбіліскага вучылішча. Камандаваў узводам і батарэяй.
Cлужыў у Гродзенскім і Лідскім пагранатрадзе.
Да прызначэння старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення рэжыму і арганізацыйнага забеспячэння - начальнікам арганізацыйна-інспектарскага аддзела - сакратаром калегіі ДПК.
2 жніўня 2012 года быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.[1]
2 лістапада 2013 быў вызвалены з пасады.[2]
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Медаль «За баявыя заслугі»
- Медаль «За бездакорную службу» I ступені
- Медаль «За бездакорную службу» II ступені
- Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads