Ігнат Рыгоравіч Кулакоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігнат Рыгоравіч Кулакоўскі
Remove ads

Ігнацы Кулакоўкі, у расійскай традыцыі Ігна́т Рыго́равіч Кулако́ўскі (6 лютага 1800(1800-02-06), Янаўшчына, Літоўская губерня31 мая 1860(1860-05-31)[1], Беласток, Літоўскае генерал-губернатарства) — польскі[2][3] паэт, перакладчык, дзяржаўны дзеяч, педагог.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1800 годзе ў шляхецкай сям’і Рыгора Кулакоўскага і Антаніны з Янішэўскіх. Скончыў Свіслацкую гімназію, у 1816 паступіў на факультэт права і адміністрацыі Варшаўскага ўніверсітэта, аднак не скончыў навучання[4].

У 1821 — 2-й палове 1830-х гадоў — суддзя Пружанскага межавога суда, у 1827—1830 — засядацель Гродзенскага галоўнага суда, з 1830 — крымінальнай палаты ў Гродне.

У 1829—1837 — наглядальнік вучылішч Гродзенскага павета, з 1830 — апякун Гродзенскай публічнай бібліятэкі. У 1837—1840 — наглядальнік вучылішч Драгічынскага павета, з 1840 — апякун, а з 1844 дырэктар Беластоцкай гімназіі.

З 1841 года сябра Савета Інстытута шляхетных дзяўчат у Беластоку.

Пазней жыў у маёнтку Крыштапарова Сакольскага павета.

Член-карэспандэнт Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта, Віленскай археалагічнай камісіі, Лонданскага геаграфічнага таварыства, Таварыства даследнікаў старажытнасцей у Капенгагене і іншых.

Ведаў лацінскую мову, санскрыт, французскую, італьянскую, іспанскую, рускую, чэшскую, нямецкую і шведскую мовы.

Памёр у 1870 годзе.

Remove ads

Творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1818 годзе сурэдактарам часопіса «Miesięcznik Warszawski». Друкаваўся ў варшаўскіх, віленскіх і пецярбурскіх польскамоўных часопісах.

Увайшоў у гісторыю найперш дзякуючы сваёй вялікай «Запісцы…» (1834) у Міністэрства народнай асветы, у якой патрабаваў увядзення выкладання «гісторыі краю, славянскай мовы і літаратуры», вывучэння «народных гаворак» у школах краю і стварэння адмысловых падручнікаў для беларускага юнацтва. На думку Кулакоўскага, гэтыя падручнікі павінны знаёміць вучняў з уласнай гісторыяй беларусаў[5].

Займаўся перакладамі, збіраннем гістарычных матэрыялаў. Склаў «Кароткае гістарычнае апісанне г. Гродна» (1833—1837), «Статыстычнае апісанне гарадоў Гродзенскай губерні» (1837), апублікаваў у выдаваным Юзафам Крашэўскім часопісе «Athenaeum» артыкул «Аўтографы да гісторыі Польшчы і Расіі з сямейнай калекцыі Ігната Кулакоўскага» (1841). Гісторык Алег Латышонак прыпісваў Кулакоўскаму таксама аўтарства кнігі «Рассказы на белорусском наречии», аднак пазней адмовіўся ад гэтай гіпотэзы пад уплывам аргументаў лінгвістычнага характару[6].

У дзяцінстве пазнаёміўся з Францішкам Карпінскім, якому пазней прысвяціў верш «З табой я правёў рокі дзяцінства».

Збіраў прадметы нацыянальнай даўніны, частку збораў перадаў Віленскаму музею старажытнасцей.

Па смерці яго рукапісная спадчына страчаная.

Remove ads

Сям’я

У 1829 годзе ажаніўся з Юзэфай Стабельскай.

Яго праўнучка — Зоська Верас (сапраўднае імя Людвіка Сівіцкая).

Бібліяграфія

  • «Zabawki wierszem» (Забаўкі вершам; Вільня, 1824; Гродна, 1827—1828)
  • «Miłostki Franusi» (Каханні Франусі; Варшава, 1825)
  • «Wspomnienia Piotrogrodu» (Успаміны Петраграду; Санкт-Пецярбург, 1836)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads