Ізбішча (Блонскі сельсавет)
вёска ў Блонскім сельсавеце Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ізбі́шча[1] (трансліт.: Izbišča, руск.: Избище) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 11 км на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 56 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.
Remove ads
Гісторыя
У канцы XVIII стагоддзя ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць. У 1870 годзе ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.
У 1913 годзе адкрыта народнае вучылішча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе ў працоўнай школе вучыліся 34 хлопчыкі і дзяўчынкі.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Уваходзіла ў склад Навасёлкаўскага сельсавета. З 15 сакавіка 1982 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Мар’інагорскага гарсавета[2], пазней у падпарадкаванні Пухавіцкага райвыканкама. З 2017 года ў Блонскім сельсавеце[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 1870 год — 18 жыхароў мужчынскага полу
- 1897 год — 11 двароў, 85 жыхароў
- 1909 год — 24 двары, 273 жыхары
- 1960 год — 74 жыхары
- 2002 год — 19 двароў, 38 жыхароў
- 2007 год — 8 жыхароў
- 2010 год — 11 жыхароў
- 2019 год — 17 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads