Ізбішча (Блонскі сельсавет)

вёска ў Блонскім сельсавеце Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ізбішча (Блонскі сельсавет)map
Remove ads

Ізбі́шча[1] (трансліт.: Izbišča, руск.: Избище) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 11 км на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 56 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У канцы XVIII стагоддзя ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць. У 1870 годзе ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.

У 1913 годзе адкрыта народнае вучылішча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе ў працоўнай школе вучыліся 34 хлопчыкі і дзяўчынкі.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Уваходзіла ў склад Навасёлкаўскага сельсавета. З 15 сакавіка 1982 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Мар’інагорскага гарсавета[2], пазней у падпарадкаванні Пухавіцкага райвыканкама. З 2017 года ў Блонскім сельсавеце[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1870 год — 18 жыхароў мужчынскага полу
  • 1897 год — 11 двароў, 85 жыхароў
  • 1909 год — 24 двары, 273 жыхары
  • 1960 год — 74 жыхары
  • 2002 год — 19 двароў, 38 жыхароў
  • 2007 год — 8 жыхароў
  • 2010 год — 11 жыхароў
  • 2019 год — 17 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads