Ілья Фёдаравіч Калпачук

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ілья Калпачук (нар. 9 кастрычніка 1990, Бяроза) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама».

Хуткія факты Ілья Калпачук, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец бярозаўскай ДЮСШ, пачынаў кар’еру ў складзе дубля мінскага «Дынама». З 2010 года выступаў за брэсцкае «Дынама», гуляў пераважна за дубль, у Вышэйшай лізе правёў 5 матчаў. У 2012 стаў іграком пінскай «Хвалі». Здолеў замацавацца ў асноўным складзе пінчукоў, за два гады згуляў у 52 матчах, забіў 4 галы. У сезоне 2013 быў капітанам пінскай каманды.

У снежні 2013 года перайшоў у «Гомель»[3]. Аднак не здолеў замацавацца ў гомельскім клубе і ў сакавіку 2014 года на правах арэнды перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт». У якасці іграка асновы дапамог «Граніту» перамагчы ў Першай лізе. Па заканчэнні тэрміну арэнды ў снежні 2014 года вярнуўся ў «Гомель»[4].

У лютым 2015 года, пакінуўшы «Гомель», перайшоў у «Гарадзею»[5]. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[6], але на полі ў сезоне 2016 з’яўляўся рэдка.

У першай палове сезона 2017 не з’яўляўся на полі ў асноўнай камандзе «Гарадзеі», выступаў толькі за дубль. У ліпені 2017 года перайшоў у літоўскі клуб «Атлантас» з Клайпеды[7], пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017.

У першай палове 2018 года не гуляў, аднаўляючыся ад траўмы. У жніўні 2018 года далучыўся да іншага літоўскага клуба — «Каўна Жальгірыса».

У снежні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Руха»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове 2020 года заставаўся іграком асновы, са жніўня стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года пакінуў «Рух»[9].

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Жэтысу»[10]. У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад клуба[11]. У сезоне 2022 гуляў пераважна ў стартавым складзе дынамаўцаў. У студзені 2023 года падоўжыў пагадненне з брэсцкім клубам[12]. У студзені 2024 года падпісаў новы кантракт з «Дынама»[13].

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads