Ілья Паўлавіч Кожар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ілья Паўлавіч Ко́жар (3 жніўня 1902, Малое Гальцэва, Магілёўская губерня — 13 кастрычніка 1967, Мінск) — савецкі ваенны дзеяч, арганізатар і кіраўнік камуністычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (01.01.1944), генерал-маёр.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 3 жніўня 1902 года ў в. Малое Гальцэва (цяпер — Талачынскі раён Віцебскай вобласці). Беларус.
З лістапада 1942 года прызначаны камандзірам Гомельскага партызанскага злучэння, якое складалася з 6 атрадаў: Гомельскага, Лоеўскага, Рэчыцкага, Жлобінскага, Буда-Кашалёўскага і Уваравіцкага.
Для больш цеснага падтрымання сувязі з камандаваннем партызанскіх атрадаў, Кожар перайшоў у Лоеўскі раён, дзе дзейнічаў партызанскі атрад «За Радзіму». З вясны 1943 года штаб злучэння Кожара знаходзіўся ў Рэчыцкім раёне. У ліпені 1943 года — падчас Курскай бітвы — злучэнне Івана Кожара атрымала дырэктыву з Цэнтральнага штаба партызанскага руху аб нанясенні ўдараў па чыгуначных лініях. Партызанскія атрады выйшлі на адведзеныя ім участкі і толькі за адну ноч падарвалі каля тысячы рэек, пусцілі пад адхон два нямецкія эшалоны і знішчылі звыш за паўтары сотні нямецкіх салдат і афіцэраў.
Супраць партызанскага злучэння Кожара нямецкае камандаванне неаднакроць прымала карныя аперацыі. Напрыклад, у раён Рэчыцы прыбыла дывізія СС і два палкі палявой жандармерыі. Злучэнне Кожара заняло абарону на ўскрайку лесу ў раёне вёскі Узнаж. 13 чэрвеня 1943 года каля гэтай вёскі завязаўся бой, які скончыўся толькі ў 9 гадзін вечара пасля чарговай бясплоднай спробы немцаў прарвацца праз абарону партызан. На месцы бою каля вёскі Узнаж цяпер стаіць помнік-абеліск.
Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 16 верасня 1943 года № 1000 — аднаму з дзесяці камандзіраў партызанскіх фарміраванняў Беларускай ССР — І. П. Кожару прысвоена воінскае званне «генерал-маёр».
10 лістапада 1943 года пачалася Гомельска-Рэчыцкая наступальная аперацыя войскаў Беларускага фронту пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага. Галоўны ўдар наносіўся 65-й арміяй на левым крыле фронту з плацдарма ля Лоева. 17 лістапада 1943 года часткамі 65-й арміі Рэчыца была вызвалена, пры гэтым былі захоплены буйныя трафеі і мноства палонных. Камандуючы 65-й арміяй П. І. Батаў адзначаў, што «галоўная роля ў гэтай аперацыі была адведзена злучэнню Ільі Кожара».
Неўзабаве партызанскае злучэнне Кожара было расфармавана, і каля 6 тысяч партызан увайшлі ў склад частак Беларускага фронту.
За ўмелую арганізацыю падпольнай і партызанскай барацьбы ў тыле ворага Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года генерал-маёру Кожару Ілью Паўлавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 2231)[1].
У 1943—1947 гадах займаў пасаду сакратара Гомельскага абласнога камітэта КП(б)Б, а затым ён працаваў у апараце ЦК КП(б)Б. У 1947—1963 гадах — дырэктар Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ, якая ў 1956 годзе пераназваная ў Мінскую Вышэйшую партыйную школу. Член ЦК КПБ у 1952—1958 гадах і 1960—1961 гадах, а з 1961 года — член рэвізійнай камісіі КПБ. У 1963 годзе — яе старшыня. Працаваў выкладчыкам гісторыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 3-5 і 7-га скліканняў.
Памёр 13 кастрычніка 1967 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.
Памяць
- Стэла ў гонар І. П. Кожара ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая).
Сям’я
У шлюбе з Еўдакіяй Іванаўнай меў траіх дзяцей. Малодшы сын Валерый (1937—2020) стаў архітэктарам[2].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads


