Вадзім Габрыелевіч Шаршаневіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадзім Габрыелевіч Шаршаневіч (6 лютага 1893, Казань, Расійская Імперыя — 18 мая 1942, Барнаул, РСФСР, СССР) — рускі паэт, перакладчык.
Remove ads
Творчасць
Прымыкаў да футурызму, у 1919—1924 г. адзін з прадстаўнікоў імажынізму. Тэарэтычныя погляды выклаў у працах «Футурызм без маскі» (1913), «Зялёная вуліца» (1916), «2 х 2 = 5. Лісты імажыніста» (1920) і інш.
Першая кніга паэзіі — «Вясновыя праталінкі» (1911). У паэтычных кнігах «Рамантычная пудра», «Экстравагантныя флаконы» (абедзве 1913), «Вечны жыд» (1916), «Крэматорый» (1919), «Залаты кіпень» (1921, з А. Марыенгофам і С. Ясеніным), «Адна суцэльная недарэчнасць» (1922) і інш. У яго творах назіраюцца ўрбаністычныя матывы, тэмы кахання і мастацтва.
У гады Грамадзянскай вайны разам з У. Маякоўскім пісаў тэксты для «Вокнаў РОСТА».
Аўтар інсцэніровак, лібрэта, мемуараў і інш.
Пераклаў «Кветкі зла» Ш. Бадлера, асобныя п’есы У. Шэкспіра, П. Карнеля, Б. Брэхта, вершы Т. Гацье, А. Рэмбо і інш.
Remove ads
Літаратура
- Шаршаневіч Вадзім Габрыелевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads