Інфекцыйныя захворванні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інфекцыйныя захворванні — гэта група захворванняў, якія выклікаюцца пранікненнем у арганізм патагенных (хваробатворных) мікраарганізмаў. Для таго каб патагенны мікроб выклікаў інфекцыйнае захворванне, ён павінен мець вірулентнасць (атрутнасцю; лац.: virus — яд), гэта значыць здольнасць пераадольваць супраціўляльнасць арганізма і праяўляць таксічнае дзеянне. Адны патагенныя агенты выклікаюць атручванне арганізма вылучаемымі імі падчас жыццядзейнасці экзатаксінамі (слупняк, дыфтэрыя), іншыя — вызваляюць таксіны (эндатаксіны) пры разбурэнні сваіх целаў (халера, брушны тыф).
Адной з асаблівасцей інфекцыйных захворванняў з'яўляецца наяўнасць інкубацыйнага перыяду, гэта значыць перыяду ад часу заражэння да з'яўлення першых прыкмет. Працягласць гэтага перыяду залежыць ад спосабу заражэння і віду ўзбуджальніка і можа доўжыцца ад некалькіх гадзін да некалькіх гадоў (апошняе бывае рэдка). Месца пранікнення мікраарганізмаў у арганізм завуць уваходнымі варотамі інфекцыі. Для кожнага віду захворвання маюцца свае ўваходныя вароты, так, напрыклад, халерны вібрыён пранікае ў арганізм праз рот і не здольны пранікаць праз скуру.
Remove ads
Класіфікацыя
Існуе вялікая колькасць класіфікацый інфекцыйных захворванняў. Найбольш шырока выкарыстоўваецца класіфікацыя інфекцыйных захворванняў Л. У. Грамашэўскага:
- кішэчная (халера, дызентэрыя, сальманелёз, эшэрыхіёз);
- дыхальных шляхоў (грып, адэнавірусная інфекцыя, коклюш, адзёр, ветраная воспа);
- «крывяныя» (малярыя, ВІЧ-інфекцыя);
- вонкавых пакроваў (сібірская язва, слупняк);
- з рознымі механізмамі перадачы (энтэравірусная інфекцыя).
У залежнасці ад прыроды узбуджальнікаў інфекцыйныя хваробы класіфікуюцца на:
- прыённыя (хвароба Крэйцфельда — Якоба, куру, фатальная сямейная бяссонніца);
- вірусныя (грып, парагрып, адзёр, вірусныя гепатыты, ВІЧ-інфекцыя, цытамегалавірусная інфекцыя, менінгіт);
- бактэрыяльныя (чума, халера, дызентэрыя, сальманелёз, стрэптакокавая, стафілакокавая інфекцыі, менінгіт);
- пратазойныя (амебіяз, крытаспарыдыёз, ізаспарыяз, таксаплазмоз, малярыя, бабезіяз, балантыдыяз, бластацыстоз);
- грыбковыя інфекцыі, ці мікозы, (эпідэрмафітыя, кандыдоз, крыптакакоз, аспергілез, мукармікоз, храмамікоз).
Remove ads
Эпідэміялогія

няма даных
≤250
250-500
500-1000
1000-2000
2000-3000
3000-4000
5000-6250
6250-12500
12500-25000
25000-50000
≥50000
У наступнай табліцы пералічаны інфекцыйныя захворванні, ад якіх, паводле даных СААЗ, у 2002 годзе памерла больш за 100000 чалавек. Для параўнання прыведзены даныя 1993 года.
Лідыруюць па колькасці смерцяў ВІЧ/СНІД, сухоты і малярыя. Колькасць смерцяў амаль па ўсіх захворваннях зменшылася, аднак у СНІДа гэты паказчык узрос у 4 разы. Дзіцячыя хваробы ўключаюць коклюш, поліяміэліт, дыфтэрыю, адзёр і слупняк, а таксама высокі працэнт захворванняў ніжніх дыхальных шляхоў і кішэчных захворванняў.
Remove ads
Прафілактыка
Прафілактычныя меры:
- павышэнне супраціўляльнасці арганізма гігіенай і фізкультурай;
- правядзенне прафілактычных прышчэпак;
- карантынныя мерапрыемствы;
- лячэнне крыніцы інфекцыі.
Карантын — гэта комплекс мерапрыемстваў па спыненні распаўсюджвання інфекцыі, сюды ўключаецца ізаляцыя раней захварэлых, дэзінфекцыя месца жыхарства, выяўленне тых, хто кантактуе з хворымі і г.д.
Гл. таксама
- Спіс клінічна важных бактэрый
- Спіс інфекцыйных захворванняў
- Паразітарныя хваробы
- Хвароба Шагаса
Зноскі
- World Health Organization. Age-standardized DALYs per 100,000 by cause, and Member State, 2004 (1 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 27 ліпеня 2013.
- The World Health Report (Annex Table 2) (pdf) (2004). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 27 ліпеня 2013.
- Table 5 (pdf) (1995). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 27 ліпеня 2013.
- Кішэчныя захворванні ўключаюць халер, батулізм і E. coli і іншыя. Гл. таксама: Intestinal infectious diseases
- Tropical diseases include Chagas disease, dengue fever, lymphatic filariasis, leishmaniasis, onchocerciasis, schistosomiasis and trypanosomiasis.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads