Іосіф Францавіч Блажэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іосіф Францавіч Блажэвіч (13 верасня 1891 — 8 мая 1939) — расійскі афіцэр, герой грамадзянскай вайны[1], савецкі военачальнік, камдыў (20.11.1935), адзін з кіраўнікоў СПА.

Хуткія факты Іосіф Францавіч Блажэвіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў верасні 1891 ў вёсцы Навасёлкі[1] Наватрокскага павета Віленскай губерні ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў рамеснае вучылішча, Віленскае ваеннае вучылішча (падпаручнікам 6 жніўня 1913). Затым служыў малодшым афіцэрам у 70-м Ражскім пяхотным палку. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Камандаваў ротай, батальёнам, кіраваў падрыхтоўчымі курсамі 5-й арміі Паўночнага фронту. У баях быў тройчы паранены. Узнагароджаны некалькімі баявымі ордэнамі і Георгіеўскай зброяй (УП ад 2.11.1916). У кастрычніку 1917 года быў накіраваны на вучобу ў Акадэмію Генеральнага штаба. У пачатку 1918 года абраны камандзірам батальёна 70-га пяхотнага палка 18-й пяхотнай дывізіі. Апошні чын у старой арміі — падпалкоўнік.

У Чырвонай Арміі з ліпеня 1918 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны, у гады якой займаў пасады: памочнік камандзіра і камандзір 4-га палка 6-й Маскоўскай пяхотнай дывізіі (жнівень — кастрычнік 1918 г.), начальнік аператыўнага аддзела Правабярэжнай групы войскаў 5-й арміі (кастрычнік — лістапад 1918 г.), камандзір 1-га Волжскага стралковага палка (з лістапада 1918 г.), камандзір 1-й асобнай Сімбірскай брыгады і 3-й брыгады 27-й стралковай дывізіі (студзень — лістапад 1919 г.), часовы выканаўца абавязкаў начальніка 26-й стралковай дывізіі, начальнік 27-й (лістапад — снежань 1919 г.), 59-й (люты-ліпень 1920 г.) і 3-й Туркестанскай (ліпень — лістапад 1920 г.) стралковых дывізій.

Пасля Грамадзянскай вайны займаў буйныя пасады ў войсках і цэнтральным апараце наркамата абароны. Са снежня 1920 г. па студзень 1921 камандаваў войскамі 1-й арміі Туркестанскага фронту. У 1921—1922 гг. начальнік 1-й Туркестанскай стралковай дывізіі, камандуючы 1-й арміяй Туркестанскага фронту, слухач Вышэйшых акадэмічных курсаў пры Ваеннай акадэміі РСЧА. З верасня 1922 г. — камандзір 16-га стралковага корпуса[1].

" Дасведчаны баявы камандзір. Не баіцца задач, што ўскладаюцца на яго. Палітычна зрадніўся з Чырвонай Арміяй, з’яўляючыся адным з яе герояў.
М. М. Тухачэўскі ў атэстацыі на І. Ф. Блажэвіча ў 1924 годзе
"

У 1925 кандыдат у ЦВК БССР[1].

Са снежня 1926 інспектар па стралкова-тактычнай справе Вучэбна-страявога кіравання ГУ РСЧА. Затым быў прызначаны інспектарам Супрацьпаветранай абароны РСЧА. З мая 1930 г. — першы начальнік 6-га ўпраўлення Штабу РСЧА (ён жа інспектар СПА РСЧА). З восені 1931 г. — начальнік інспекцыі СПА 6-га ўпраўлення Штабу РСЧА. З лета 1932 г. — інспектар Упраўлення СПА РСЧА. З кастрычніка 1933 г. — намеснік начальніка Упраўлення СПА РСЧА. Кандыдат у члены ВКП(б) з 1930 г. Член ВЦВК. Камдыў (Загад наркама абароны СССР па асабоваму складу № 2395 ад 20 лістапада 1935 года).

Блажэвіч унёс вялікі ўклад у стварэнне ў цэнтральным апараце РСЧА Упраўлення, якое ведае пытаннямі супрацьпаветранай абароны.

У жніўні 1935 года ім быў прадстаўлены даклад наркаму абароны СССР аб непадрыхтаванасці мясцовай абароны шэрагу пунктаў і аб’ектаў краіны. У кастрычніку-лістападзе 1936 г. ён арганізуе праверкі стану супрацьпаветранай абароны гарадоў Ленінграда, Мінска, Кіева, Баку. У 1937 годзе ўдзельнічае ў выпрацоўцы мерапрыемстваў па ўмацаванні СПА краіны згодна з прынятай у ЦК ВКП(б) і СНК СССР праграмай на 1938—1941 гг., у фарміраванні першага корпуса СПА для абароны сталіцы, Ленінграда, Баку, дывізіі СПА для абароны Кіева.

За ліквідацыю белаказачых банд атамана Аненкава ў раёне Сергіёпаль, Копаль і за баі пры вызваленні Омска быў узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга (як начдзіў 59-й стралковай дывізіі, Заг. РВСР № 260 ад 1920 г., і як камкор 16-га корпуса, Заг. РВСР № 177 ад 1924 г., другаснае ўзнагароджанне).

Арыштаваны 18 лютага 1938 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 16 сакавіка 1939 па абвінавачванні ў прыналежнасці да вайсковай змовы прысуджаны да расстрэлу. Прысуд прыведзены ў выкананне 8 мая 1939 г. Месца пахавання — Масква, Данскія могілкі. Вызначэннем ВКВС ад 29 жніўня 1956 рэабілітаваны.

Remove ads

Зноскі

  1. Блажевич Иосиф Францевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 60. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads