Ірэн Жакоб

швейцарская актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia

Ірэн Жакоб
Remove ads

Ірэ́н Мары́ Жако́б (фр.: Irène Marie Jacob; нар. 15 ліпеня 1966, Парыж) — французска-швейцарская актрыса .

Хуткія факты Ірэн Жакоб, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Ірэн Мары Жакоб нарадзілася ў Парыжы і была чацвёртым дзіцём у сям’і. Яе бацька — фізік, маці — псіхолаг. Калі Ірэн было тры гады, сям’я пераехала ў Жэневу, Швейцарыя. Ірэн вучылася іграць на фартэпіяна і скрыпцы, наведвала школу пры Жэнеўскай кансерваторыі[en]. У 1984 годзе вярнулася ў Парыж і паступіла ў Вышэйшую нацыянальную школу тэатральнага мастацтва[fr].

Актрыса дэбютавала ў кіно ў 1987 годзе з эпізадычнай роляй у фільме Луі Маля «Бывайце, дзеці». Гэтае першае з’яўленне Жакоб на экране прыцягнула ўвагу польскага кінарэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага, які запрасіў яе на галоўную ролю ў карціне «Падвойнае жыццё Веранікі» (1991). Карціна была адзначана трыма ўзнагародамі Канскага кінафестывалю, сярод якіх Прыз за найлепшую жаночую ролю[en]. Трыма гадамі пазней Ірэн Жакоб зноў зыграла галоўную ролю ў карціне Кеслёўскага — трэцяй частцы трылогіі «Тры колеры» карціне «Тры колеры: Чырвоны» (1994).

У сярэдзіне 1990-х гадоў Ірэн Жакоб здымалася ў розных еўрапейскіх рэжысёраў — Олівера Паркера[en]Атэла[en]»), Надзін Трэнціньян[en] (Уцякачкі[fr]), Мікеланджэла АнтаніоніЗа аблокамі[en]»). На працягу наступных гадоў Жакоб зыграла ў некалькіх амерыканскіх фільмах, у тым ліку з Томі Лі Джонсам у стужцы «Служыцелі закону[en]».

З 2000 года паралельна з працай у кіно актрыса аднавіла сваю тэатральную кар’еру. Ірэн Жакоб вярнулася на сцэну з галоўнай роляй у спектаклі «Мадам Мельвіль» (Лондан, 2000—2001), дзе яе партнёрам быў Макалей Калкін. Сярод яе яркіх роляў у тэатры — Ніна Зарэчная ў чэхаўскай «Чайцы» (2002) і Жанна д’Арк у драматычнай араторыі «Жанна д’Арк на вогнішчы» (2003).

Remove ads

Зноскі

1. Irène Jacob // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Irène Jacob // Roglo — 1997. — 10000000 экз.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #124112625 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.

4. Saint-Pierre D. Dictionnaire historique des Académiciens de Lyon: 1700-2016Lyon: Académie des sciences, belles-lettres et arts de Lyon, 2017. — P. 1369. — ISBN 978-2-9559433-0-4

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads