Бывайце, дзеці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Быва́йце, дзе́ці» (фр.: Au revoir les enfants) — аўтабіяграфічная драма Луі Маля, пастаўленая ў 1987 годзе[7].

Прэм’ера карціны адбылася 31 жніўня 1987 года[8] ў межах конкурснай праграмы 44-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе фільм быў удастоены галоўнай узнагароды — Залатога венецыянскага льва[9].

Remove ads

Сюжэт

Другая сусветная вайна, Францыя акупавана нацыстамі. Напярэдадні Божага нараджэння 1943 года падлетак Жульен Кантэн накіроўваецца з Парыжа ў каталіцкі каледж. Неўзабаве ў гэты каледж прыбываюць яшчэ тры хлопчыкі, адзін з якіх, Жан Банэ, становіцца сябрам Жульена. Аднаго разу Жульен даведваецца сакрэт Жана: той з’яўляецца габрэем і хаваецца ў каледжы пад чужым імем. Паступова Жульен пачынае разумець, што такое антысемітызм, і тое, што святары хаваюць дзяцей, якія знаходзяцца ў небяспецы. Калі гестапа па чыёйсьці наводцы выяўляе ўчынак настаяцеля і яго разам з габрэйскімі дзецьмі вязуць на смерць, гэта становіцца для Жульена страшным ударам на ўсё жыццё.

Remove ads

Акцёрскі склад

   Гаспар Манес      Жульен
   Рафаэль Фейто      Жан Банэ
   Франсін Расэт      маці Жульена
   Станіслас Карэ дэ Мальбер      Франсуа
   Філіп Мар’е-Жэну      айцец Жан
   Франсуа Берлеан      айцец Мішэль
   Франсуа Негрэ      Жазэф
   Петэр Фіц      Мюлер
   Ірэн Жакоб (кінадэбют)      мадэмуазэль Давенье
Remove ads

Крытыка

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[10]. Карціна ўвайшла ў Ватыканскі спіс фільмаў.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads