Іцхак Кацэнельсан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іцхак Кацэнельсан
Remove ads

Іцхак Кацэнэльсан (1 ліпеня 1886(1886-07-01), Карэлічы, Мінская губерня1 мая 1944(1944-05-01)[1], Аўшвіц, Асвенцім) — яўрэйскі педагог, паэт і драматург[2][3][4][5].

Хуткія факты Іцхак Кацэнельсан, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Пачатковую адукацыю атрымаў ад свайго бацькі, настаўніка і пісьменніка Якава Біньяміна Кацэнельсана. У 1896 годзе сям’я Кацэнельсанаў пераехала ў Лодзь, дзе ён вырас.

Яго раннія паэтычныя творы на іўрыце публікаваліся ў дзіцячых газетах, пачынаючы з 1899 года, і ён хутка заслужыў рэпутацыю аднаго з самых выбітных прадстаўнікоў пакалення паэтаў, на якіх паўплываў Хаім Нахман Бялік.

Творчасць Кацэнельсана вылучалася сваім лёгкім тонам, і ён неаднаразова гарэзліва парадзіраваў медытатыўную і рамантычную паэзію сваіх сучаснікаў. З моманту выхаду яго двухтомніка «Dimdumim» («Ззянне»; 1910) паэзія Кацэнельсана адзначалася сваёй жыццярадаснасцю, аптымізмам і гумарам. Годам раней ён апублікаваў анталогію сваёй паэзіі на ідышы «Die zun fargeyt in flamen» («Сонца заходзіць у полымі»; 1909). Яго схільнасць да лёгкіх, прыязных адлюстраванняў народнага жыцця таксама прасочваецца ў яго фельетонах пра жыццё ў мястэчку, якія былі апублікаваны ў прэсе; у аўтабіяграфічных празаічных творах «Bi-Gevulot Lita’» («У межах Літвы»; 1909) і «Galut» («Выгнанне»; 1911); а таксама ў п’есах, напрыклад, «Карыкатуры», «Дэкадэнт» і «Бахурым», усе з 1909 года і звычайна адначасова выдадзеныя на іўрыце і ідышы[2].

Прыкладна ў 1906 годзе, пасля кароткай службы ў войску і марнай спробы працаваць у тэкстыльнай прамысловасці Лодзі, Кацэнельсан зацікавіўся выкладаннем. Праз некалькі гадоў ён і іншыя члены яго сям’і стварылі сетку прыватных іўрыцкіх школ — дзіцячы сад, пачатковую школу і сярэднюю школу, — якія працавалі пад яго кіраўніцтвам да 1939 года. У ходзе сваёй педагагічнай працы ён выпусціў 34 кнігі і брашуры дзіцячай літаратуры, а таксама серыю падручнікаў па іўрыце для розных узроставых груп[2].

Таксама цікавіўся яўрэйскім тэатрам, для якога напісаў шматлікія творы, у тым ліку сцэнічную паэму «Прарок», 1922). У 1907 годзе ён спрабаваў стварыць пастаянны яўрэйскі тэатр. З 1928 года разам з Іцхакам Леві кіраваў яўрэйскай драматычнай студыяй у Лодзі.

Акрамя таго, Кацэнельсан пераклаў паэзію Генрыха Гейнэ на іўрыт, і ва ўступе да анталогіі перакладаў «Sefer ha-shirim» («Кніга вершаў»; 1923) ён раскрыў сваю глыбокую духоўную сувязь з паэтам. Шэраг яго лірычных вершаў і дзіцячых песень былі пакладзены на мелодыі, якія былі добра вядомыя, асабліва ў Палесціне. Сам Кацэнельсан, які актыўна ўдзельнічаў у руху «Ге-Халуц» у Лодзі, разглядаў варыянт іміграцыі ў Палесціну і нават двойчы наведваў яе (у 1924 і 1934 гадах), але не рэалізаваў свае планы.

У 1938 годзе апублікаваў свой зборнік яўрэйскай паэзіі ў трох тамах, але з-за неспрыяльнага часу гэтыя кнігі не былі распаўсюджаныя і таму не мелі значнага ўплыву. Адзіныя асобнікі, якія перажылі Другую сусветную вайну, — гэта тыя, што былі адпраўлены ў Палесціну.

Пасля ўварвання нацысцкай Германіі ў Польшчу ў 1939 годзе ён і яго сям’я ўцяклі ў Варшаву, дзе апынуліся ў пастцы ў Варшаўскім гета. Там кіраваў падпольнай школай для яўрэйскіх дзяцей.

У жніўні 1942 года яго жонка Ганна і два малодшыя сыны, Бен-Цыён і Біньямін, былі дэпартаваны ў Трэблінку. З таго часу яго літаратурная творчасць пранізліва фармавалася трагедыяй страты сям’і. Тым не менш, разам са сваім старэйшым сынам Цэві ён знайшоў у сабе сілы далучыцца да Яўрэйскай баявой арганізацыі і прыняў удзел у першым паўстанні ў студзені 1943 года. Пасля знішчэння гета ў красавіку і маі 1943 года ён уцёк у арыйскі раён Варшавы і атрымаў фальшывы гандурасскі пашпарт, які пацвярджаў яго асобу. Тым не менш, яго адправілі ў нямецкі лагер для замежных падданых у Вітэлі, Францыя[6]. Ён быў там зняволены да красавіка 1944 года і большую частку свайго часу прысвяціў пісьменніцтву. У гэты перыяд былі створаны дзве важныя працы: «Pinkas Vitel» («Дзённік Вітэля»), твор на іўрыце, які выкарыстоўвае мову дзённіка і рэканструюе дні тэрору ў Варшаве падчас масавых дэпартацый; і «Dos lid fun oysgehargetn yidishn folk» («Паэма пра забіты яўрэйскі народ») — паэма на ідыш, у якой аплакваецца знішчэнне яўрэйскага народа і самога паэта, які разгневаўся на чалавецтва і Бога. Гэтыя два творы з’яўляюцца аднымі з самых смелых і ўзнёслых літаратурных твораў, якія з’явіліся падчас Халакосту. Падчас вайны Кацэнельсан таксама напісаў дзве яўрэйскія п’есы, «Ганібал») і «У штаб-кватэры», у якіх прасочваецца варожасць паміж яўрэямі і іх пераследнікамі на фоне далёкіх гістарычных падзей і праз непасрэдныя сучасныя сведчанні[2].

Усе працы Кацэнельсана перыяду яго працы ў Вітэлі былі альбо закапаныя ў схованкі, альбо перададзеныя людзям, якім ён давяраў; у выніку яны былі выратаваны і апублікаваны неўзабаве пасля заканчэння вайны[7].

У канцы красавіка 1944 года Іцхака Кацэнельсана і яго сына Цві адправілі эшалонам у канцэнтрацыйны лагер Асвенцім, дзе яны былі забітыя 1 мая 1944 года.

Remove ads

Спадчына

У яго памяць названы Музей спадчыны Халакосту і яўрэйскага супраціву «Дом байцоў гета» ў Ізраілі. «Песня забітага яўрэйскага народа» была перакладзена на многія мовы і апублікавана асобным томам.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads