Асвенцім (горад)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Асвенцім (горад)map
Remove ads

Асве́нцім (польск.: Oświęcim, ням.: Auschwitz — А́ўшвіц) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Асвянцімскага павета Малапольскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Асвенцім.

Хуткія факты Краіна, Ваяводства ...

Знаходзіцца за 60 кіламетраў ад горада Кракава, ля ўпадзення ракі Солы ў Віслу. Станам на 31 снежня 2007 года, у горадзе пражывае 40 520 чалавек. Паводле колькасці жыхароў ён займае чацвёртае месца ў Малапольскім ваяводстве.

У 1975—1998 гадах горад уваходзіў у склад Бельска-Бяльскага ваяводства.

Асвенцім ляжыць у цэнтры Асвянцімскай катлавіны, паміж Карпацкім пагор’ем і Сілезскімі горамі. З суседнімі рэгіёнамі — Малапольскім, Верхняй Сілезіяй і Цешынскай Сілезіяй — горад мае зручнае аўтамабільнае, чыгуначнае і воднае паведамленне.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Thumb
Замак у Асвенціме
Thumb
Ліцэй у Асвенціме

Горад мае амаль 800-гадовую гісторыю і з’яўляецца адным з найстарэйшых гарадоў у Польшчы. Упершыню ён згадваецца ў 1179 годзе як аддаленае ад Кракава паселішча. У 1241 годзе ён быў цалкам разбураны падчас мангола-татарскага нашэсця. У 1272 годзе зноў адноўлены Асвенцім атрымлівае статус горада. У канцы XIII стагоддзя ў горадзе пасяліліся першыя немцы, а ў пачатку XVI стагоддзя — яўрэі.

На працягу стагоддзяў горад змяняў сваю палітычную прыналежнасць. У 1348 годзе горад стаў часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі. У гэты перыяд нямецкая мова пачала пераважаць над польскай.

У 1655 годзе горад ізноў быў разбураны шведамі. У выніку «Шведскага патопу» горад цалкам страціў сваю значнасць, а ў 1772 годзе далучыўся да Аўстрыі.

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе горад ізноў стаў тэрыторыяй Польшчы. Перад пачаткам Другой сусветнай вайны ў горадзе налічвалася каля 8 000 яўрэяў.

Другая сусветная вайна

4 верасня 1939 года горад быў акупаваны войскамі германскага вермахта, затым указам А. Гітлера быў далучаны да тэрыторыі Трэцяга рэйха.

У часы Другой сусветнай вайны ў горадзе знаходзіўся германскі канцэнтрацыйны лагер, які складаўся з трох комплексаў, які стаў месцам самага масавага забойства за ўсю гісторыю чалавецтва. З агульнай колькасці ахвяр гэтага лагера 90 % склалі яўрэі.

Лагер Аўшвіц займаў тэрыторыю ў 4 675 гектараў, на якой знаходзіліся 40 лагераў. У шасцістах дваццаці бараках лагераў Аўшвіца ўтрымлівалася ўвесь час ад 180 000 да 250 000 зняволеных. Над уваходам у лагер Аўшвіц I вісеў лозунг: «Arbeit macht frei» («Праца вызваляе»).

Першыя вязні з’явіліся ў Аўшвіцы ў 1940 годзе. З прыбыўшых тады ў лагер 728 жыхароў Кракава не выжыў ніхто. 3 верасня 1941 года ў лагер Аўшвіц I былі дастаўлены 600 савецкіх ваеннапалонных, якія былі забіты разам з польскімі вязнямі (250 чалавек) у падземных камерах блока № 11 (блок «Смерці») з дапамогай "Цыклона «Б». Гэта быў першы нацысцкі эксперымент па масавым знішчэнні людзей «Цыклонам „Б“»

Thumb
Галоўны ўваход у канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц

Масавае знішчэнне вязняў у газавых камерах канцлагера Аўшвіц II (быў пабудаваны на месцы польскай вёскі Бжэзінка, нямецкая назва Біркенау) пачалося з вясны 1942 года. У лагер на смерць эшалонамі прывозілі сотні тысяч яўрэяў з тэрыторый еўрапейскіх краін і Савецкага Саюза, акупаваных Германіяй. Усяго, па сучасных ацэнках, у канцлагеры Аўшвіц загінула ад 1 000 000 да 1 500 000 чалавек, сярод якіх — больш за 1 100 000 яўрэяў, 150 000 палякаў, 20 000 цыган і інш. Падчас наступу савецкіх войскаў 18 студзеня 1945 года 58 000 працаздольных вязняў былі сагнаны ў Германію. Большасць з іх загінулі ў лагерах Заксенгаўзен, Берген-Бельзен і іншых[1].

Вызваленне горада

27 студзеня 1945 года, каля 3 гадзіны дня, 100-я стралковая дывізія генерала Ф. М. Красавіна вызваліла Аўшвіц і Біркенау. Першым і ў горад, і ў лагер уварваўся штурмавы атрад 106-га стралковага корпуса пад камандаваннем маёра Анатоля Шапіры. Гэта яго атрад размініраваў подступы да лагера, пасля чаго маёр асабіста адчыніў вароты лагера Аўшвіц I і ўдзельнічаў у прыгнечанні супраціўлення СС[2].

Паваенны час

У вызваленым лагеры НКУС стварыў месца для ўтрымання нямецкіх ваеннапалонных. Лагер функцыянаваў да восені 1945 года, а другі з іх, закладзены ў будынку былога лагера Аўшвіц II, — да вясны 1946 года. У лагерах знаходзілася каля 15 000 чалавек, камендантам быў савецкі палкоўнік Маслобоеў.

Акрамя таго, у горадзе функцыянавала Міністэрства грамадскай бяспекі, галоўны будынак якога знаходзіўся недалёка ад чыгуначнай станцыі «Асвенцім». У будынках былога лагера міністэрства ўтрымлівала зняволеных, якіх падазравалі ў сувязях з НСДАП, Гітлерюгендам і СНД. Лагер быў закрыты ў сакавіку 1946 года.

У 1947 годзе канцэнтрацыйны лагер быў пераабсталяваны ў музей, а ў 1979 годзе быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Штогод музей наведвае каля аднаго мільёна турыстаў з усяго свету.

Пасля вайны ў горадзе былі пабудаваны новыя мікрараёны і будынкі, асноўным відам дзейнасці стала хімічная прамысловасць.

У 1952 годзе быў створаны Асвенцімскі павет, які пасля правядзення адміністрацыйнай рэформы стаў часткай Бельскага ваяводства. У 1979 годзе была заснавана пасада мэра горада, а ў 1999 годзе ў выніку новай адміністрацыйнай рэформы горад увайшоў у склад Малапольскага ваяводства

28 мая 2006 года горад наведаў Папа Рымскі Бенедыкт XVI.

Remove ads

Славутасці

Thumb
Рыначная плошча ў Асвенціме
Thumb
Касцёл Божай Маці Успаміну Верных у Асвенціме
  • Дзяржаўны музей Аўшвіц-Біркенау
  • Дом Шымана Клугера (цяпер Яўрэйскі музей Асвенціма)[3]
  • Замак
  • Тунэлі
  • Капліца Св. Джэка
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
  • Касцёл Божай Маці Успаміну Верных
  • Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і смутку
  • Рыначная плошча
  • Ратуша
  • Гарадская забудова
  • Фарныя могілкі
  • Дзеючая сінагога
  • Яўрэйскія могілкі
  • Палац шлюбу
  • Гістарычныя і этнаграфічныя калекцыі
Remove ads

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads