Іва Андрыч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іва Андрыч
Remove ads

Іва Андрыч (сербск.: Иво Андрић; 9 кастрычніка 1892, в. Долак, каля г. Траўнік, Боснія — 13 сакавіка 1975) — югаслаўскі паэт, празаік, эсэіст і дыпламат сербскага паходжання. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1961 года «за ўсю літаратурную творчасць на тэму гісторыі аднаго народа» і за раман «Мост на Дрыне» як вяршыню гэтай творчасці.

Хуткія факты Іва Андрыч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся 9 кастрычніка 1892 года ў в. Долак (г. Траўнік, Боснія). У ліпені 1914 года быў арыштаваны як «югаслаўскі нацыяналіст» і амаль год правёў у турме, а па выхадзе з яе да лета 1917 года знаходзіўся пад хатнім арыштам. У 1921—41 дыпламат у еўрапейскіх краінах. Зрабіў паспяховую дыпламатычную кар'еру, служыў у Ватыкане, Бухарэсце, Трыесце, Марселі, Парыжы, Мадрыдзе, быў сакратаром пастаяннай дэлегацыі Каралеўства Югаславіі пры Лізе Нацый у Жэневе. Першым падпісаў у 1954 годзе Навісадскую дамову пра адзінства сербскахарвацкай літаратурнай мовы.

Доктар філасофіі (1924). Член Сербскай АН (з 1926), Югаслаўскай (з 1951) і Славенскай (з 1953) акадэмій навук і мастацтваў.

Remove ads

Творчасць

Аўтар зборнікаў лірычных вершаў у прозе «Ex ponto» (1918), «Неспакоі» (1920), апавяданняў і аповесцяў «Шлях Аліі Джэрджалеза» (1920), «Мост на Жэпе» (1947) і інш., кароткіх раманаў «Паненка» (1945), «Пракляты двор» (1954). Сусветную вядомасць прынеслі гістарычныя раманы пра мінулае Босніі «Траўніцкая хроніка» і «Мост на Дрыне» (абодва 1945). Галоўныя рысы яго твораў — філасофская напоўненасць і глыбокі псіхалагізм. Літаратурна-крытычныя працы пра дзеячаў сербскай і сусветнай культуры.

На беларускую мову творы І. Андрыча перакладалі В. Рагойша, А. Разанаў, Л. Самасейка, Б. Сачанка, М. Супрунчук, Г. Тварановіч, І. Чарота.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Сабрана дела. Т. 1—17. Београд и др., 1981.

Беларускія пераклады

  • Трывожны год: Аповесці і апавяданні: Пер. з серб.-харв. / Прадм. Б. Сачанкі. — Мн.: Мастац. літ., 1978.
  • Мост на Дрыне: Раман; Пракляты двор: Апавяданні / Пер. з сербскахарв. Б. Сачанкі, І. Чароты. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 591 с. — (Скарбы сусвет.літ.).
  • Ліст з 1920 года // ARCHE, № 4 (103) — 2011. С. 492—502. Пераклаў Мікіта Супрунчук.

Зноскі

  1. Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 98. — ISBN 978-2-221-06888-5
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28924058'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2696397'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3372503'></a>
  2. Ivo Andrić // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q746368'></a>
  3. The Nobel Prize in Literature 1961 Праверана 25 снежня 2023.
  4. Počasni članovi Праверана 24 снежня 2023.
  5. Члан САНУ Праверана 15 мая 2018.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads