Іосіф Іосіфавіч Белановіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іосіф Іосіфавіч Белановіч (9 мая 1929, г. Менск — 17 мая 1998) — беларускі жывапісец, графік, педагог.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 9 мая 1929 года ў Менску ў сям’і рабочага[1]. У 16-гадовым узросце паехаў у Ніжні Тагіл, а затым у Перм, дзе паступіў у мастацкае вучылішча, якое не паспеў скончыць, бо ў 1941 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію[1].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Служыў у Кіеўскай ваеннай акрузе, ваяваў на 3-м Беларускім фронце[1].
Пасля вайны вярнуўся ў Мінск, працаваў у мастацка-вытворчых майстэрнях, ездзіў у Брэст, дзе рабіў замалёўкі руін Брэсцкай крэпасці[1]. Скончыў у 1959 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут[2]. Вучыўся ў В. Цвіркі, В. Волкава, А. Мазалёва. Дыпломнай работай Белановіч абраў тэму абароны Брэсцкай крэпасці, выкарыстаўшы свае шматлікія зскізы своеасаблівага «Брэсцкага цыкла» 1948 г[1].
Выкладаў малюнак на архітэктурным аддзяленні Беларускага політэхнічнага інстытута[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1962 года[2].
Remove ads
Творчасць
Працаваў у жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэт, пейзаж, нацюрморт, займаўся графікай (рысунак, акварэль)[1].
Асноўныя творы: «Брэсцкая крэпасць», «Героі бессмяротныя», «Памяць», «Салдаты», «Хлеб партызанам» (1978), «Поле памяці», «Сейбіты» (1977), «Зямля мужнасці» (1981), «Агрэсія», «Складаны час», «Эшалоны» (1981), «Камсамольцы 30-х гадоў» (1982), «Эталоны», «Фінал»[2].
Сярод партрэтаў вылучаюцца вобразы Я. Купалы (1980), прафесара С. Секача (1987), М. Багдановіча (1990) і інш.[1]
Remove ads
Выставы і спадчына
Творы мастака экспанаваліся ў шматлікіх мастацкіх галерэях. У 2010 годзе ў рамках святкавання 65-годдзя Перамогі ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі адбылася выстава «Фарбы пераможнай вясны», дзе асобная зала была адведзена яго творам[1].
Творы І. Белановіча знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фондах Беларускага саюза мастакоў, мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, а таксама ў музеях Пінска, Брэста, Барысава і ў прыватных калекцыях у Бельгіі, Германіі, ЗША, Ізраілі, Расіі і іншых краінах[1].
Узнагароды
- Ордэн Айчыннай вайны I і II ступеняў
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Медаль «За адвагу»
- Медаль «За баявыя заслугі»
- Іншыя ўзнагароды[1]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads