Ігнацы Якуб Масальскі

(1727—1794) біскуп віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігнацы Якуб Масальскі
Remove ads

Ігнацы Якуб Масальскі (польск.: Ignacy Jakub Massalski; 22 ліпеня 1727, Алекшыцы, Гарадзенскі павет — 28 чэрвеня 1794, Варшава) — рэлігійны, грамадскі і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, мецэнат. Доктар кананічнага права (1752).

Хуткія факты Ігнацы Якуб Масальскі, рэферэндар вялікі духоўны літоўскі ...

Ігнацы Якуб Масальскі — адна з найбольш супярэчлівых постацей Асветніцтва ў Рэчы Паспалітай.

Remove ads

Біяграфія

З княжацкага роду Масальскіх уласнага герба, сын Міхала Юзафа, гетмана вялікага, і Францішкі з Агінскіх. Меў братоў Юзафа Адрыяна, Яна Мікалая і Казіміра Адрыяна.

З дзяцінства рыхтаваўся да духоўнага сану. У пятнаццаць гадоў стаў канонікам віленскага капітула. Навучаўся з 1745 года ў місіянерскай семінарыі ў Варшаве; працягнуў навучанне ў Рыме, дзе атрымаў ступень доктара кананічнага і рымскага права (1752). Па вяртанні з Італіі ў 1752 годзе стаў рэферэндарам вялікім літоўскім і прэлатам віленскім. Біскуп віленскі з 1762 года. У 1766 годзе на сойме выступіў супраць ураўнавання дысідэнтаў з каталікамі. У 1772 годзе пагадзіўся на першы падзел Рэчы Паспалітай.

На сойме 1773—1775 гадоў выказаўся за стварэнне Адукацыйнай камісіі, яе першы старшыня ў 1773—1776 гадах. Адначасова ў 1774 годзе распарадчык фонду публічнай асветы. У 1774 годзе выступіў на сойме за вызваленне сялян ад прыгону і надзяленне іх зямлёй, у тым самым годзе перавёў частку сялян свайго маёнтка каля Ігумена з паншчыны на чынш. Абвінавачаны ў злоўжываннях, пакінуў пасаду старшыні (1777), але членам камісіі працягваў заставацца да смерці.

Імкнуўся да лібералізацыі рэлігійнага жыцця ў Вялікім Княстве Літоўскім; на яго ініцыятыву рэарганізавалі Віленскую каталіцкую семінарыю і абнавілі яе праграму (1763); у праграму ўвайшла гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, польская літаратура, французская мова. Дамагаўся таго, каб сельскае ніжэйшае духавенства ў сваёй дзейнасці карысталася мовамі, зразумелымі для парафіян. Прапагандаваў ідэі фізіякратаў, заахвочваў асвету сялянства, у Віленскай дыяцэзіі ствараў сетку пачатковых школ пры касцёлах, напісаў школьную праграму.

Дапамагаў архітэктарам Лаўрыну Гуцэвічу і Марціну Кнакфусу, мастаку Францішку Смуглевічу. Яго стараннямі і на яго сродкі рэканструяваўся віленскі Кафедральны сабор Святога Станіслава і Святога Уладзіслава. З 1780 года быў уладаром палаца ў Верках, які на яго сродкі рэканструяваў у стылі класіцызм Лаўрын Гуцэвіч.

На Чатырохгадовым Сойме 1788—1792 гадоў выступаў супраць прагрэсіўных рэфом, быў праціўнікам Канстытуцыі 3 мая (1791). Член Пастаяннай Рады. Далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі (1792). Прыхільнік Расіі, атрымліваў хабар ад расійскага пасла Якава Сіверса. Удзельнічаў у Гарадзенскі сойм, які пацвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай (1793).

Thumb
Вяркайскi палац Iгнацыя Масальскага. Выява Юзефа Азямблоўскага.

Падчас паўстання 1794 года, супраць якога выступаў, быў арыштаваны па загаду Тадэвуша Касцюшкі і без суду павешаны ў Варшаве за здраду нацыянальным інтарэсам. Прах быў перавезены ў Вільню ў 1795 годзе і пахаваны ў Кафедральным саборы Святога Станіслава і Святога Уладзіслава.

Remove ads

Галерэя

Са спадчыны

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads