Сітнікі (Пухавіцкі раён)

аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сі́тнікі[1] (трансліт.: Sitniki, руск.: Ситники) — аграгарадок[2] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета. Месціцца за 13 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 46 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Назва паходзіць ад расліны сітнік[3].

Гісторыя

Пасля 1861 года вёска ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года былі хлебазапасны магазін, 2 лаўкі і карчма.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). У 1918 годзе у вёсцы Сітнікі была адкрыта пачатковая школа I ступені[4].

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 1939 года па 1954 год Сітнікі — цэнтр Пудзецкаслабодскі сельсавета.

У 1926 годзе у вёсцы Сітнікі была збудавана вялікая для таго часу драўляная школа на 10 класных пакояў. У 1932 годзе школа стала сямігадовай, а перад вайной тут былі 8 і 9 класы[4].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 2 ліпеня партызаны савецкай 1-й Мінскай брыгады занялі вёску і ўтрымлівалі яе да прыходу 3 ліпеня часцей 3-й арміі 1-га Беларускага фронту[5]. У 1944 годзе быў спалены будынак школы, пасля вайны школа ў Сітніках працавала ў прыстасаваных памяшканнях і насіла назву Пудзецка-Слабадской васьмігадовай школы[4].

У 1969 годзе школа стала сярэдняй і пачала звацца Ананіцкай. У 1989 годзе ў вёсцы Сітнікі быў пабудаваны двухпавярховы будынак школы на 260 месцаў са спартыўнай залай, сталовай, майстэрняй і кацельнай[4].

Да 2013 года Сітнікі ўваходзілі ў склад Ананіцкага сельсавета[6], дзе ў 1973—2013 гадах былі яго цэнтрам[7].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 217 жыхароў, 32 двары
  • 1917 год — 43 двары, 300 жыхароў (усе беларусы)[8]
  • 2001 год — 402 жыхары, 127 двароў[9]
  • 2002 год — 417 жыхароў, 134 двары
  • 2009 год — 536 жыхароў
  • 2019 год — 393 жыхары[10]

Рэлігія

Ёсць праваслаўная царква, прыход Праабражэння Гасподняга[11].

Інфраструктура

Дзейнічае Ананіцкая сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі. У 1997 годзе школе дадзены статус школа-сад[12].

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads