Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2007
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2007 (англ.: Welsh Open 2007) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 12 па 18 лютага 2007 года на арэне Ньюпарт Цэнтр, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў 16-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 году. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £225,500 (+£20,000 за максімальны брэйк), з якіх £35,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Ніл Робертсан з Аўстраліі, які саступаў Хігінсану ў вырашальным матчы з лікам 6:8, аднак здолеў выйграць тры фрэймы запар і здабыць перамогу на турніры. На сваім шляху да тытула 25-гадовы аўстраліец перайграў Майкла Холта (5:2), лідара сусветнага рэйтынгу Стывена Хендры (5:3), Роні О’Салівана ў чвэрцьфінале (5:4), Стыва Дэвіса ў паўфінальным матчы (6:3) і Эндру Хігінсана ў напружаным фінальным паядынку (9:8). Такім чынам, Робертсан выйграў свой трэці прафесійны і другі рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама другі рэйтынгавы турнір у сезоне (пасля перамогі на Гран-пры восенню 2006 года).
Remove ads
Прызавыя грошы
Прызавы фонд застаўся амаль на тым жа ўзроўні, што і ў мінулым годзе, склаўшы £225,500. Першы прыз спаборніцтва таксама не змяніўся, застаўшыся на ўзроўні £35,000.
Remove ads
Рэйтынгавыя ачкі
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2007 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, фармат якога прадугледжваў наяўнасць групавога раўнда, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў плэй-оф былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.
- Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Remove ads
Асноўная сетка
Remove ads
Фінал
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads