Ажыка мнагакветкавая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ажыка мнагакветкавая
Remove ads

Ажы́ка мнагакветкавая[1][2], ажыка шматкветная[3] (Luzula multiflora) — від кветкавых раслін роду Ажыка (Luzula) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна. Карэнішчы кароткія або адсутнічаюць. Сцёблы прамыя, вышынёй да 60 см. Лісточкі калякветніка ланцэтныя, бурыя, вонкавыя даўжынёй 2,6—3,3 (3,5) мм. Плод — зваротнаяйкападобныя, гладкія каробачкі, ад кароткіх да крыху даўжэй калякветніка, ад бледна- да цёмна-карычневых; сегменты каробачкі даўжынёй 1,9—2,8 мм. Насенне ад даўгавата-яйкападобнага да эліпсоідна-яйкападобнага, даўжынёй 0,8—1,2 мм, шырынёй 0,6—0,9 мм; прыдаткі даўжынёй 0,2—0,4(0,5) мм.

Remove ads

Распаўсюджанне

Паўночная Амерыка (Сен-П’ер і Мікелон, Грэнландыя, Канада, ЗША); Еўразія (у тым ліку Украіна); Паўночная Афрыка (Алжыр, Марока, Туніс); Паўднёвая Амерыка (Коста-Рыка, паўночны ўсход Аргенціны). Насяляе лугі, пусткі, балоты, лясы на кіслых глебах.

На тэрыторыі Украіны расце на лугах, у лясах, сярод хмызнякоў у лясных раёнах і лесастэпе[2][4].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Доброчаева Д.Н., Котов М.И., Прокудин Ю.Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев: Наукова думка, 1987. — С. 416. — 548 с.
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.
  4. Ольшанський І. Г. Географічний аналіз Juncaceae Juss. флори України // Український ботанічний журнал. — 2009. — В. 66. — № 4. — С. 554–565.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads