Айрацкая мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Айрацкая мова
Remove ads

Айрацкая мова (айрацкая размоўная, заходнемангольская, тода бічыг: ᡆᡕᡅᠷᠠᡑ ᡘᡄᠯᡄᠨ (трансл. Oyirad kelen), калм. Өөрд, манг.: Ойрад) — мангольская мова, распаўсюджаная ў асноўным у Манголіі ды Кітаі. У асноўным з'яўляецца сукупнасцю дыялектаў, на якіх размаўляюць плямёны айратаў, а таксама некаторая колькасць першапачаткова цюркскіх народнасцей.

Хуткія факты Айрацкая мова, Саманазва ...
Thumb
Карта дыялектаў айрацкае мовы. Дыялекты са спрэчнай класіфікацыяй не ўказаны[4].
Remove ads

Кароткі нарыс

Навукоўцы разыходзяцца ў меркаваннях адносна статусу айрацкае мовы. Напрыклад, айрацкая мова можа разглядацца ў якасці асобнае мовы[5] ці як буйны дыялект мангольскае мовы[6].

Калмыцкая мова, з'яўляючыся першапачаткова адным з айрацкіх дыялектаў (дакладней, нашчадкаў некалькіх дыялектаў), у цяперашні час разглядаецца як асобны, але блізкароднасны ідыём. Айрацкая класічная (літаратурная) мова з'яўляецца пісьмоваю формай агульнага продка сучасных айрацкіх дыялектаў, пры гэтым даволі моцна адрозніваецца ад іх.

Тэрыторыі, на якіх пражывае айрацкамоўнае насельніцтва, размяшчаюцца на захадзе Манголіі[7] і паўночным захадзе КНР (найперш у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, а таксама ў некаторых рэгіёнах правінцый Цынхай і Ганьсу)[7]. Разам з гэтым, з прычыны частае класіфікацыі калмыцкае мовы ў якасці аднаго з дыялектаў айрацкае мовы, у склад айрацкамоўных рэгіёнаў могуць далучаць расійскую рэспубліку Калмыкія (рэгіён узбярэжжа Каспійскага мора)[8]. Ва ўсіх трох краінах айрацкая мова знаходзіцца пад пэўнай пагрозай знікнення. Найбольшым па колькасці носьбітаў з'яўляецца таргуцкі дыялект[1][7].

Варта адзначыць, што тэрмінам «айрацкая мова» (або «пісьмовая айрацкая») могуць пазначаць мову гістарычных дакументаў, запісаных пісьменнасцю тода бічыг[9].

Дыялекты

У Манголіі існуе сем дыялектаў, кожны з якіх ужываецца ў адпаведнай пляменнай групе[10]:

  • Дэрбэцкі. Распаўсюджаны ў палавіне самонаў[11] аймака Уўс, а таксама ў мясцовасці Дэргэн аймака Хоўд.
  • Баяцкі. Распаўсюджаны ў самонах Малчын, Хяргас, Тэс і Дзундгоў аймака Уўс.
  • Таргуцкі. Мае носьбітаў у самоне Булган (аймак Хоўд).
  • Уранхайскі. Распаўсюджаны ў самонах Дуўт, Мэнхайрхан (аймак Хоўд), Алтай, Буянт і Булган (аймак Баян-Улгій).
  • Ээлдскі (джунгарскі). Распаўсюджаны ў самоне Эрдэнэбюрэн аймака Хоўд.
  • Захчынскі. Распаўсюджаны ў самонах Манхан, Алтай, Уенч, Дзэрэг і Мэст аймака Хоўд.
  • Хатонскі (распаўсюджаны сярод першапачаткова цюркскіх плямён). Бытуе ў мясцовасці Тарыялан (аймак Уўс). Гістарычна хатоны былі выселены джунгарамі з Цэнтральнай Азіі ў заходнюю Манголію, дзе яны страцілі сваю першапачаткова цюркскую мову і перайшлі на дэрбэцкі дыялект айрацкае мовы[12][13].

Некаторыя дыялекты з'яўляюцца складанымі для класіфікацыі. Напрыклад, алашаньскі дыялект, распаўсюджаны ў аймаку Алашань аўтаномнага раёна Унутраная Манголія (КНР) першапачаткова прылічваўся да дыялектаў айрацкай мовы[14], што абгрунтоўвалася яго фанетычнымі рысамі. Між тым, гэты дыялект можна класіфікаваць як дыялект мангольскае мовы на аснове яго марфалагічных рыс[15]. Дархадскі дыялект (аймак Хуўсгел, Манголія) рознымі даследчыкамі класіфікаваўся ў якасці дыялекту айрацкай, мангольскай або бурацкай моў[16].

Носьбіты

Айрацкая мова пад пагрозай знікнення на ўсіх тэрыторыях свайго распаўсюджання. Напрыклад, у Расіі калмыцкая мова ў цяперашні час выходзіць з ужытку і распаўсюджана галоўным чынам сярод людзей пажылога ўзросту, што звязана з наступствамі дэпартацыі калмыкаў 1943 і наступнага ўплыву з боку рускай мовы[17]. Між тым, у Кітаі, айрацкая мова яшчэ даволі шырока выкарыстоўваецца ў традыцыйных галінах жыцця, маецца шмат аднамоўных носьбітаў[18], аднак на думку іншых навукоўцаў[19], адбываецца скарачэнне сферы ўжытку мовы ў адукацыі. Што да Манголіі, на думку некаторых даследчыкаў, перавага халха-мангольскага дыялекту мангольскае мовы стала фактарам халхізацыі іншых мангольскіх моў і дыялектаў[20].

Пісьменнасць

Thumb
Айрацкі рукапіс, выкананы пісьменнасцю тода бічыг (Otgonbayar Chuluunbaatar).

У айрацкай мове выкарыстоўваюцца два віды пісьменнасці.

Гістарычна ў мове выкарыстоўвалася пісьменнасць тода бічыг, якая паходзіць ад старамангольскае пісьменнасці. Гэтая пісьменнасць больш за ўсё захавалася ў Кітаі, дзе яна дагэтуль можа ўжывацца ў друкаваных выданнях. У Калмыкіі бытуе пісьменнасць на аснове кірылічнага алфавіта. У Манголіі ў якасці пісьменнасці выкарыстоўваецца мангольская пісьменнасць.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads