Алесь Дубровіч
беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алесь Дубровіч, сапр. Аляксей Рыгоравіч Рэдзька (1910, в. Галубічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер в. Каралевічы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 7 лістапада 1942, Глыбоччына) — беларускі паэт.
Remove ads
Біяграфія
Друкавацца пачаў у 1928 годзе (карэспандэнцыі ў газеце «Доля працы»). У 1933 годзе апублікаваны яго першы верш «Беларусь». Удзельнік 1-га нелегальнага з’езда заходнебеларускіх пісьменнікаў (Вільня, 1933). Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1934 годзе за падпісанне і публікацыю «Дэкларацыі групы паэтаў да ўсіх пісьменнікаў Заходняй Беларусі». Два з паловай гады без суда правёў у віленскай турме на Лукішках. Палітвязні выдавалі рукапісны часопіс «Краты», дзе ён змяшчаў свае творы пад псеўданімамі Макар і Мікіта. Пасля вызвалення ў 1936 годзе ўзяў псеўданім «Алесь Дубровіч». Актыўна друкаваўся ў заходнебеларускіх перыядычных выданнях («Беларускі летапіс», «Калоссе»).
У кастрычніку 1939 года быў дэлегатам Народнага сходу ў Беластоку. У 1940 годзе пасля з’яднання Заходняй Беларусі з БССР працаваў карэспандэнтам газеты «Вілейская праўда».
У гады вайны ў антыфашысцкім падполлі. Быў арыштаваны ў канцы лістапада 1942 года акупацыйнымі ўладамі; расстраляны.
Памяць ушанаваная на помніку каля в. Галубічы Глыбоцкага раёна, на месцы расстрэлу[1].
Remove ads
Сям'я
Дзед вядомага дудара, музыканта і майстра народных інструментаў Дзмітрыя Дзёміна.
Творы
- У кн.: Сцягі і паходні. Мн., 1965;
- Крывёю сэрца. Мн., 1967;
- Радзіме — радок і жыццё. Мн., 1986.
Ушанаванне памяці
Зноскі
- Гаўрук — Жалязняк – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 24 жніўня 2024.
- Да 105-гадовага юбілею паэта Алеся Дубровіча // Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads