Алесь Пальчэўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алесь (Аляксандр Восіпавіч) Пальчэўскі (16 студзеня 1905, в. Прусінава, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 26 красавіка 1979) — беларускі пісьменнік.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыў БДУ (1931). Працаваў у часопісе «Іскры Ільіча». У 1936 г. быў рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Ніжагародскай вобласці. У 1946-48 гг. настаўнічаў на Міншчыне. У 1949 быў зноў незаконна асуджаны і высланы ў Краснаярскі край. Там ён пазнаёміўся з рэпрэсаванай грузінскай артысткай Тамарай Цулукідзэ.
Рэабілітаваны ў 1954 г. 3 1955 г. пасяліўся ў Мінску. У 1955-57 гг. працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры ў Дзяржвыдавецтве БССР. З 1957 г. — літсупрацоўнік, у 1961-71 гг. — адказны сакратар часопіса «Вясёлка». Член СП Беларусі з 1956 г.
Пахаваны ў в. Прусінава.
Remove ads
Творчасць
Друкаваўся з 1924 г.
Зборнікі апавяданняў:
- «Родныя берагі» (1958),
 - «Разбітае люстэрка» (1965),
 - «Былі ў маці сыны» (1968),
 
Зборнікі аповесцей і апавяданняў:
- «Жнівеньская раніца» (1963),
 - «Запознены пасаг» (1973),
 - «Ноч на вахце» (1979).
 
Кнігі для дзяцей (п’есы і апавяданні):
- «Беражанкі» (1958),
 - «Аля і Галя» (1961),
 - «Дым над лесам» (1964),
 - «Таемная крушня» (1969),
 - «Аднавокі сом» (1974).
 
Аповесці для дзяцей:
- «Ты не адзін» (1959),
 - «Данеўцы — нашы знаёмыя» (1965),
 - «Тайна аднаго звяна» (1970),
 - «Сцежкі» (1976).
 
Асноўныя рысы яго творчасці: улюбёнасць у родны край, добрае веданне псіхалогіі селяніна, сялянскага побыту, жыцця дзяцей і юнацтва.
Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх і грузінскіх пісьменнікаў.
Remove ads
Бібліяграфія
- Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1975;
 - Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1980.
 
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 28 ліпеня 2025.
 
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads