Алесь Сучок
паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алесь Сучок (сапраўднае імя Пётр Навумавіч Дабрыян; іншы псеўданім Вл. Вашык; 7(20).10.1916, в. Ахматава, Алатырскі павет, Сімбірская губерня, цяпер Алатырскі раён, Чувашыя — 27 жніўня 1993, станцыя Азярніца, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт.
Remove ads
Біяграфія
З сям'і бежанцаў 1-й сусветнай вайны, якія паходзілі з Слонімскага павета[1]. У 1922 годзе вярнуўся з бацькамі з бежанства на радзіму — у вёску Какошчычы (Слонімскі раён)[2].
У 1932 годзе скончыўшы пяць класаў у польскай школе ў вёсцы Мяльканавічы, працаваў на гаспадарцы. 16.1.1934 года за арганізацыю дэманстрацыі мяльканавіцкіх вучняў, якія патрабавалі праводзіць заняткі на беларускай мове, арыштаваны. Уцёк з-пад арышту. Затым сакратар Азярніцкага падпольнага райкама камсамола Заходняй Беларусі. Зноў арыштаваны 30.7.1934 года і ў верасні 1935 года асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Беластоцкую турму. Пазней Алесь Сучок сведчыў, што пісаць пачаў «яшчэ будучы ў Слонімскай турме. Паперы і алоўка мець у камеры не дазвалялася, але ўхітрыўся пісаць… алюмініевай лыжкай на сцяне». Вызвалены па амністыі ў 1937 годзе. У 1938 годзе ў часопісе «Шлях моладзі» з'явіўся першы верш Алеся Сучка — «Я бачыў». Зноў арыштаваны 27.4.1939 года і без суда адпраўлены ў лагер Картуз-Бяроза. Вызвалены ў верасні 1939 года. Працаваў у Слонімскай раённай газеце «Вольная праца»[1].
У час 2-й сусветнай вайны сакратар падпольнага антынацысцкага камітэта, супрацоўнік падпольнай газеты «Вольная праца». З верасня 1944 2-гі сакратар Слонімскага РК ЛКСМБ. З кастр. 1944 да 1946 служыў у Савецкай арміі[1].
У 1948—50 загадчык Азярніцкага сельскага Дома культуры. У 1950—53 старшыня Азярніцкага сельсавета, у 1953—55 інструктар Слонімскага РК КПБ. Затым працаваў у калгасе, на чыгуначнай станцыі. З 1959 зноў пачаў выступаць з вершамі (газ. «Гродзенская праўда», час. «Сельская гаспадарка Беларусі»). З 1978 пенсіянер[1].
Remove ads
Творчасць
У вершах услаўляў імкненне да свабоды, мужнасць чалавека-змагара. У пасляваенных творах пераважаюць грамадзянскія матывы, пейзажная лірыка[2].
Бібліяграфія
- Алесь Сучок, «Захацелася шчасця», паэтычны зборнік, 2012
Зноскі
- Сучок Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 5. Пестрак — Сяўрук. — С. 451—452. — 480 с.; іл.. — ISBN 5-85700-168-4.
- Дабрыян Пётр Навумавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads