Альбенаўскае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альбе́наўскаевозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрысвята, за 25 км на у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля вёскі Тоўшчына. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».

Хуткія факты Альбенаўскае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,49 км². Даўжыня 1,48 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 3,7 км. Найбольшая глыбіня возера 13 м, сярэдняя 6,8 м. Аб'ём вады 3,31 млн. м³. Плошча вадазбору 1,25 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 5—7 да 11 метраў, месцамі стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Літаральная зона вузкая. Дно возера да глыбіні 6—7 м пясчанае, на большых глыбінях выслана крэменязёмістым сапрапелем. Возера слабапраточнае. Упадае ручай, выцякае пратока ў Богінскае возера. Зарастае слаба (да глыбіні 1 м — аер, трыснёг, хвошч, да глыбіні 3 м — рдзесты).

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка і інш.

Remove ads

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16, 48. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads