Богінскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бо́гінскае, Богіна, Богінь — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Дзісна, за 28 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля вёскі Богіна. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».
Remove ads
Назва
На думку В. Жучкевіча, назва возера Богінскае і вёскі Богіна ўтворана ад старажытнарускага асабістага імя ці прозвішча Богін[1].
Магчымае балцкае паходжанне назвы, якая магла ўзнікнуць у выніку перакладу літоўскага dievas «бог» (ад балцкага *deivas).[крыніца не пазначана 40 дзён] У канцы 1970-х гадоў ад мясцовых старых было запісана, што на востраве пасярод Богінскага возера калісьці «стаялі літоўскія багі», а таксама што ў ваду некалі быў скінуты каменны ідал, якога называлі «Стод»[2].
З-над Дзевінскага возера таксама вядома пра каменнага ідала, якога патапілі. У вёсцы Сімахі падчас экспедыцыі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства ў 2021 годзе былі запісаныя звесткі пра каменнага ідала, што стаяў на пагорку над Дзевінскім возерам. Прыблізна ў 1870—1880 гады яго завезлі чаўнамі і скінулі ў ваду пасярод возера.[крыніца не пазначана 40 дзён]
«Божыя» водныя назвы ў Літве — назвы возера Dievytis, ракі Diev-upis[3].
Зусім магчыма, што Богінскае возера і яго ваколіцы былі задзейнічаныя ў сакральных практыках старажытных балтаў.[крыніца не пазначана 40 дзён]
Remove ads
Гідраграфія
Плошча 13,2 км². Даўжыня 9,1 км. Найбольшая шырыня 2,9 км. Даўжыня берагавой лініі 32,2 км. Найбольшая глыбіня 15 м, сярэдняя 4,7 м. Аб’ём вады 64,4 млн м³. Плошча вадазбору 914 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, пераважна спадзістыя, паўночныя вышынёй да 12 м, стромкія, месцамі разараныя. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў. Да ўсходняга берагу прымыкае маляўнічы лясны масіў. Берагі нізкія, пясчаныя, паўднёвыя і паўднёва-заходнія забалочаныя, паўночна-заходнія і паўночныя зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе да глыбіні 2 м пясчанае і пясчана-жвіровае. Глыбакаводная частка ложа возера выслана гліністым ілам і крэменязёмістым сапрапелем. На возеры 8 астравоў агульнай плошчай 32,5 га, 2 з іх (Гарадзішча і Церанцейка) — помнікі прыроды. Плошча вострава Церанцейка складае 6,2 га[4].
Remove ads
Экалогія
Возера эўтрофнае, праточнае. Каля берагоў і астравоў зарастае аерам, хвашчом, трыснягом, чаротам, гарлачыкамі. Праз возера працякае рака Дрысвята, пры яе ўпадзенні пабудавана ГЭС. Упадае пратока з возера Альбенаўскага[5].
У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, мянтуз, плотка, краснапёрка, акунь, карась і іншыя віды рыб.
На ўсходнім беразе сажалкавая гаспадарка па развядзенню малявак сазана, карпа, белага амура, таўсталобіка.
Папулярнае месца адпачынку, рыбалкі і турызму. На сажалках каля вёскі Чарніцы адзначана гнездаванне рэдкай для Беларусі птушкі — паганкі малой.
Зноскі
- В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 30.
- Дучиц Л. В. Отчет о гидроархеологических исследованиях в Браславском и Миорском районах Витебской области в 1982 году / Л. В. Дучиц // Архіў археалагічнай навуковай дакументацыі ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі». — № 813.
- A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 86.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 272. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads