Альдраванда пухіраватая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альдраванда пухіраватая[1], Альдраванда пузырчатая[2] (Aldrovanda vesiculosa) — водная насякомаедная расліна сямейства Расіцавыя (Droseraceae).
Remove ads
Агульная характарыстыка
Шматгадовая водная расліна без каранёў, з гарызантальна размешчаным ніткападобным крыху галінастым сцяблом даўжынёй З-15 см, свабодна плавае на паверхні вады. Лісце ў кальчаках па 6-9, круглаватае, каля асновы зрослае, з шырокімі і плоскімі клінападобнымі чаранкамі. Кожны ліст мае расшыраны чаранок з 4-6 шчацінкамі ў верхняй частцы і пласцінку з 2 акруглых палавінак з валаскамі па краі (лоўчы апарат) і стрававальнымі залозкамі пасярэдзіне. Кветкі дробныя, адзіночныя, пазушныя, белыя. Плод — шарападобная каробачка.
Харчуецца дробнымі воднымі жывёламі. Пры раздражненні палова ліста змыкаецца і заціскае здабычу. Ліст пры гэтым прымае форму бурбалкі. Працэс стрававання можа доўжыцца больш за месяц. Пасля гэтага ліст збольшага адмірае.
Remove ads
Распаўсюджанне
Належыць да монатыпічнага трапічнага роду. Сустракаецца як рэліктавы і магчыма заносны натуралізаваны палеатрапічны від ва ўмераных шыротах. Пашырэнне: Цэнтральная і Паўднёвая Еўропа, Усходняя Азія, Індыя, Афрыка, Аўстралія. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах у Прыпяцкім Палессі і Паазер’і, на паўночна-ўсходняй мяжы сярэднеэўрапейскага фрагмента арэала. Месцы росту: эўтрофныя, сярэднемінералізаваныя азёрныя і рачныя затокі, старыцы, зарослыя суднаходныя і меліярацыйныя каналы, абводненыя балоты. Дэкаратыўная расліна.
Remove ads
Ахоўны статус
Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993) і Украіны (2009). Водныя фармацыі альдраванды пухіраватай занесены ў Зялёную кнігу Украіны (1987) як «рэдкія, знікаючыя і тыповыя раслінныя супольнасці, якія маюць патрэбу ў ахове».
Ахоўваецца ў Літве і Польшчы. Уключаны ў Дадатак I да Бернскай Канвенцыі і ў Дадатак II да Дырэктывы Еўрапейскага Саюза аб месцах пражывання.
Зноскі
- Альдраванда пухіраватая ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 11. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads