Аляксандра Васілеўна Нікалаева

беларуская артыстка балета, народная артыстка Беларусі (1944) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандра Васілеўна Нікалаева (4 лістапада 1906, Санкт-Пецярбург — 16 студзеня 1997) — беларуская артыстка балета, педагог. Народная артыстка БССР (1944).

Хуткія факты Аляксандра Васілеўна Нікалаева, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1925 годзе скончыла Школу рускага балета пад кіраўніцтвам А. Л. Валынскага  (руск.) ў Санкт-Пецярбургу.[1]

У 1929 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (педагог М. Ф. Раманава  (руск.)).

У 1934—1960 гадах — вядучая балерына Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны выступала ў складзе франтавых канцэртных брыгад разам з Дорай Кроз, Верай Мальковай, Ісідарам Балоціным, Ларысай Александроўскай, піяністам Сямёнам Талкачовым, артыстамі балета Юліяй Хіраска, Сямёнам Дрэчынам і Тамарай Узунавай.[2] У 1945 годзе ў складзе беларускай канцэртнай брыгады выступала ў Германіі.

У 1949—1961 гадах — адначасова мастацкі кіраўнік, у 1961—1979 гадах — педагог Беларускага харэаграфічнага вучылішча. Сярод вучняў В. Дудкевіч.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.

Remove ads

Творчасць

Яе мастацтва вылучалася яркім тэмпераментам, псіхалагічнай праўдзівасцю, высокай тэхнікай танца. Першая ўвасобіла вобразы беларускіх жанчын: Зоські («Салавей» М. Крошнера) і Надзейкі («Князь-возера» В. Залатарова, Дзяржаўная прэмія СССР 1950), надзяліўшы іх нацыянальнай адметнасцю, вялікай унутранай сілай і абаяльнасцю.

Сярод іншых лепшых партый вылучаюцца Адылія («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р. Гліэра), Ліза («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), Сванільда («Капелія» Л. Дэліба), Каламбіна («Арлекінада» Р. Дрыга), Цар-дзяўчына («Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні), Гітана («Іспанкае капрычыо» на музыку М. Рымскага-Корсакава). З поспехам выконвала характарныя танцы ў операх «Кармэн» Ж. Бізэ, «Іван Сусанін» М. Глінкі, «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Аіда» Дж. Вердзі, «Фауст» Ш. Гуно, «Страшны двор» С. Манюшкі і інш.

У 1964—1988 гадах кіравала Мінскай народнай студыяй класічнага танца «Арабеск».

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
  2. Усе чакалі, калі ўсталюецца цішыня…(недаступная спасылка) Успаміны Веры Кроз (КіМ, № 19 (939) 08.05.2010 — 14.05.2010 г.)
  3. О награждении участников декады белорусского искусства. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads