Аляксандра Мікалаеўна Чарадкова
вучоны ў галіне ветэрынарыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандра Мікалаеўна Чарадко́ва[2] (руск.: Александра Николаевна Чередкова; 9 мая 1913 — 1980[3]) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар біялагічных навук (1960), прафесар (1962).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў вёсцы Углынь Маскоўскай губерні (зараз у Рузскім раёне Маскоўскай вобласці Расіі). У 1931 годзе скончыла Маскоўскі педагагічны тэхнікум Прафінтэрна[4], у 1935 годзе — Ленінградскі ветэрынарны інстытут (сучасная Санкт-Пецярбургская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны). Да 1937 года працавала ветэрынарным урачом на 16-м конным заводзе імя С. М. Будзённага. З 1939 года праходзіла навучанне ў аспірантуры Ленінградскага ветэрынарнага інстытута пры кафедры нармальнай фізіялогіі. Была прызваная на службу ў Чырвоную Армію ў якасці начальніка ветэрынарнай службы 79-га стралковага палка 123-й дывізіі. Пасля звальнення са службы ў канцы 1940 года вярнулася да навучання ў аспірантуры і абараніла дысертацыю на званне кандыдата навук. Зноў бы прызваная на службу у Чырвоную Армію на пасаду выкладчыка ваенна-ветэрынарнага вучылішча. У 1944—1961 гадах у Ленінградскім ветэрынарным інстытуце[2]. У 1958 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Фізіялогія стрававання сельскагаспадарчых жывёл». У 1961—1970 гадах А. М. Чарадкова працавала ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце, узначальвала кафедру нармальнай і паталагічнай фізіялогіі.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
А. М. Чарадкова займалася даследаваннямі абмену рэчываў, стрававання сабак, свіней, авечак і іншых жывёл, вугляводна-ліпіднага абмену і малочнай прадукцыйнасці буйной рагатай жывёлы. Прапанавала радыяметрычны метад вывучэння функцыі шчытападобнай залозы ў свіней.
Пад кіраўніцтвам А. М. Чарадковай абаранілі кандыдацкія дысертацыі В. К. Гусакоў, Ю. Нікіцін, У. А. Целяпнёў, А. І, Караваеў, А. І. Кіеня, Ф. Б. Фалкіна[4].
Remove ads
Узнагароды
Зноскі
- Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі — 2015. Праверана 20 ліпеня 2024.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads