Аляксандр Іванавіч Колышкін
савецкі партыйны дзеяч, першы сакратар Мінскага абласнога камітэта КП(б)Б From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндр Іва́навіч Ко́лышкін (19 сакавіка (1 красавіка) 1907, в. Слабцова, Зубцоўскі павет Цвярская губерня — невядома) — савецкі партыйны дзеяч, першы сакратар Мінскага абласнога камітэта КП(б)Б у 1941 годзе.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі індустрыяльны інстытут (1936), Вышэйшую школу партарганізатараў пры УКП(б) (1939).
З 1917 года працаваў на сельгаспрадпрыемствах Маскоўскай губерні. У 1936—1937 гадах інжынер-канструктар, начальнік механазборачнага ўчастка турбіннага цэха Ленінградскага машынабудаўнічага завода імя С. М. Кірава. З лістапада 1937 года памочнік сакратара, з 1938 года 2-гі сакратар Кіраўскага (Ленінград) райкама УКП(б). З 1939 года адказны арганізатар пры Упраўленні кадраў ЦК УКП(б). З 1940 года сакратар па кадрах, а з сакавіка 1941 года — 1-ы сакратар Мінскага абкама і гаркама КП(б)Б. З лістапада 1941 года сакратар Чалябінскага абкама УКП(б) па авіяцыйнай прамысловасці. У верасні 1944 года адкліканы ў апарат ЦК КП(б) Беларусі. Далейшы лёс невядомы.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads