Аляксандр Рыгоравіч Акенцьеў
беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Рыгоравіч Аке́нцьеў (нар. 21 мая 1950, г. Чавусы, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1972 годзе БПІ. У 1972—2006 гадах працаваў у майстэрскай раённай планіроўкі, архітэктурна-канструктарскім аддзеле і архітэктурна-планіровачнай майстэрні БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1988 года — галоўны архітэктар праектаў. У 2006 г. пераведзены на працу ў «Мінскграда», дзе ўзначаліў творчы калектыў распрацоўшчыкаў генеральнага плана г. Мінска. Шмат гадоў выкладаў на кафедры горадабудаўніцтва БНТУ. Начальнік майстэрні генеральнага плана УП «Мінскграда»[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года (Мінск)[2].
Remove ads
Прафесійная дзейнасць
Асноўныя працы: праект рэканструкцыі раёна піянернай забудовы ў Наваполацку (1974), забудова мікрараёна Аэрапорт у Полацку (1982); у аўтарскім калектыве: генпланы Светлагорска (1975) і Маладзечна (1982), ПДП цэнтральных раёнаў Светлагорска (1975), Бярозы (1976), Брэста (1977), Маладзечна (1986), праект рэгенерацыі раёна гістарычнай забудовы Брэста (1985)[2].
Выкананыя ў ролі кіраўніка творчых калектываў працы: генеральныя планы гарадоў, праекты дэталёвай планіроўкі раёнаў, праекты рэгенерацыі і эскізы забудовы гарадскіх цэнтраў, сярод якіх гарады Мінск і Брэст, Полацк і Маладзечна, Светлагорск, Наваполацк, Нясвіж і інш[1].
З часу распрацоўкі дыпломнага праекта творчую дзейнасць будаваў на аснове метаду прадпраектных даследаванняў. Пры складанні інструкцый па складзе горадабудаўнічых праектаў ВБН 38-82 і БНБ 1.03.01-96 настойваў на абавязковасці ўключэння прадпраектнага этапу, даказваючы перавагі метаду сітуацыйнага горадабудаўнічага планавання ў параўнанні з абезасобленым нарматыўным метадам планавання развіцця тэрыторый[1].
Для павышэння ўзроўню горадабудаўнічай культуры насельніцтва і аказання кваліфікаванай дапамогі ўдзельнікам горадабудаўнічай дзейнасці ініцыяваў стварэнне ў рэспубліцы Праграмы няўрадавай сістэмы тэрытарыяльнай інфармацыі, з якой у 1990 г. высоўваўся працоўным калектывам БелНДІПгорадабудаўніцтва кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь[1].
Remove ads
Узнагароды
Шматгадовая творчая дзейнасць адзначана прэміяй імя У. А. Караля, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3] і шматлікімі іншымі ўзнагародамі.
Зноскі
- Акентьев Александр Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads