Аляксандр Аляксандравіч Дунін-Гаркавіч

географ, этнограф, сацыёлаг, даследчык паўночнай часткі Заходняй Сібіры Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Аляксандравіч Дунін-Гаркавіч
Remove ads

Аляксандр Аляксандравіч Дунін-Гарка́віч[3] (22 красавіка 1854, Ружаны, Гродзенская губерня, Расійская імперыя9 студзеня 1927, Табольск, Цюменская вобласць, РСФРС) — географ, этнограф, сацыёлаг, даследчык паўночнай часткі Заходняй Сібіры Расійскай імперыі.

Хуткія факты Аляксандр Аляксандравіч Дунін-Гаркавіч, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Аляксандр Дунін-Гарка́віч нарадзіўся ў 1854 у мястэчку Ружаны Гродзенскай губерні (сучасны Пружанскі раён). Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Дуніных[4].

Скончыў Гродзенскую класічную гімназію, а пазней — Лісічанскае сярэдняе прафесійнае вучылішча ў Расіі. Атрымаў кваліфікацыю інжынера-лесавода і званне ляснога кандуктара[4].

З 1875 служыў у лейб-гвардыі грэнадзёрскага палка імператара Аляксандра II. Удзельнічаў у Руска-турэцкай вайне 1877–1878 гадоў, быў узнагароджаны медалём «За адвагу», атрымаў званне унтэр-афіцэра[5].

Пасля вайны вярнуўся да лесаводчай працы ў Царскасельскім лясніцтве, у Самарскай, Ніжагародскай і Разанскай губернях[4].

З 1890 у Табольскай губерні працаваў галоўным ляснічым Самароўскага лясніцтва, якое мела адну з найбуйнейшых плошчаў у Расійскай імперыі таго часу. Атрымаў чын правадзейнага стацкага саветніка[4].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

У 1898—1903 правёў даследаванні паўночнай часткі Сярэдняга Прыоб'я, басейнаў Паўночнай Сосьвы, Піма, Конды і іншых рэк. Падарожнічаў у асноўным у адзіночку, за свой кошт, пераадолеў больш за 50 тысяч кіламетраў[4].

Дунін-Гаркавіч вывучаў геаграфію, этнаграфію, эканоміку, духоўную культуру хантаў, мансі, ненцаў, комі. Апісаў Паўночна-Сосьвінскае ўзвышша паміж Об'ю і Уралам. Дзякуючы яму ў навуковай літаратуры з'явіўся тэрмін «мацярык» для абазначэння ўзвышанай водападзельнай прасторы, пакрытай лесам[4].

У 1903—1908 даследаваў запалярную тундру. У 1908—1911 праводзіў гідралагічныя работы ў нізоўях Обі, Надыма, Пура і Таза[4].

Прыйшоў да высновы, што тэрыторыя Ямала-Нянецкай, Ханты-Мансійскай аўтаномных акруг, поўначы сучаснага Табольскага раёна Цюменскай вобласці, паўночных раёнаў Томскай і Омскай абласцей з'яўляецца самастойным, адзіным у геаграфічным і гаспадарчым плане рэгіёнам[6].

Аўтар 67 навуковых прац, сярод якіх асаблівае значэнне мае шматтомнае выданне «Табольская Поўнач», дзе падрабязна асветлены этнаграфія, гісторыя і эканоміка гэтага рэгіёна[3][4].

Аўтар падрабязнай карты Табольскай губерні з амаль усімі населенымі пунктамі і рыбалавецкімі ўгоддзямі таго часу, якая доўгія дзесяцігоддзі заставалася актуальнай і была выдадзена ў пяці колерах[5].

Remove ads

Сацыялогія і грамадская дзейнасць

Быў адным з першых сацыёлагаў паўночнай Заходняй Сібіры, выкарыстоўваў метады інтэрв’ю і апытанняў для вывучэння сацыяльных сувязяў мясцовых народаў. Валодаў хантыйскай і ненецкай мовамі. У 1910 выдаў «Руска-асцяцка-самаедскі слоўнік»[7].

Ягоныя даследаванні адыгралі вялікую ролю ў стварэнні Ханты-Мансійскай і Ямала-Ненецкай нацыянальных акруг[6].

Пасля рэвалюцыі 1917 жыў у Табольску, працаваў у розных дзяржаўных установах. Быў ганаровым сябрам Таварыства вывучэння краю пры Табольскім музеі Поўначы[4].

Прызнанне і памяць

У 1904 атрымаў малы залаты і вялікі сярэбраны медалі Расійскага геаграфічнага таварыства імя Пржавальскага[7]. Узнагароджаны ордэнамі Святой Ганны, Святога Уладзіміра, Святога Станіслава[4].

У 1926 быў прызнаны вучоным усесаюзнага значэння. Памёр 9 студзеня 1927 у Табольску, пахаваны на Завальных могілках побач Дзмітрыем Мендзялеевым[5].

Імем Аляксандра Дуніна-Гаркавіча названы востраў у дэльце Обі і вуліца ў Ханты-Мансійску. Усталяваны помнікі ў Табольску і Ханты-Мансійску[3]. З 2005 праводзіцца штогадовая навукова-практычная канферэнцыя ягонага імя. У 2010 у табольскай сядзібе вучонага адкрыты Музей гісторыі асваення і вывучэння Сібіры[4].

Заснавана стыпендыя імя А.А. Дуніна­-Гаркавіча для найлепшых студэнтаў факультэта прыродакарыстання Югорскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Ханты-Мансійск) за актыўны ўдзел у даследчай рабоце[5].

Рэпрынтнае выданне адной з галоўных навуковых прац Аляксандра Дуніна-Гаркавіча захоўваецца і ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»[6].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads