Аляксандр Аляксандравіч Кеда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Аляксандравіч Кеда
Remove ads

Аляксандр Аляксандравіч Кеда (нар. 30 лістапада 1956, в. Турэц, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі оперны спявак (бас). Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2003).

Хуткія факты Аляксандр Аляксандравіч Кеда, Род дзейнасці ...
Remove ads

Жыццё і творчасць

Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1980, клас дацэнта С. Асколкава). З 1980 года — саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Сярод партый:

З трупай тэатра гастраляваў у Германіі, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Партугаліі, Швейцарыі, Тайландзе.

Remove ads

Званні, узнагароды і прэміі

  • Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1980)
  • Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2003)
  • Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за вялікі асабісты ўклад у адраджэнне старадаўняй беларускай музыкі — выкананне партыі Чужапанка ў оперы Я. Д. Голанда «Чужое багацце нікому не служыць».

Ацэнка творчасці

Паводле водгукаў крытыкі, валодае прыгожым моцным голасам яркага тэмбру, вялікім сцэнічным абаяннем і тэмпераментам. Схільны да руплівай працы над вобразам, што асабліва выразна праяўляецца ў выяўленні нюансаў характараў. Артыстызм спевака знайшоў найбольшае раскрыццё ў партыях глыбока нацыянальных (Дубатоўк). Валодае разнастайным оперным і камерным рэпертуарам.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads