Аляксандр Аляксеевіч Галавачоў

савецкі афіцэр, гвардыі палкоўнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Аляксеевіч Галавачоў
Remove ads

Алякса́ндр Аляксе́евіч Галавачо́́ў (руск.: Александр Алексеевич Головачёв; 10 снежня 1909 — 6 сакавіка 1945) — гвардыі палкоўнік, удзельнік Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945).

Хуткія факты Аляксандр Аляксеевіч Галавачоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

А. А. Галавачоў нарадзіўся ў сяле Любахна Бранскага павета Арлоўскай губерні (зараз гарадскі пасёлак у Дзяцькаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі). З 1929 года ў Чырвонай Арміі. У 1932 годзе скончыў Аб’яднаную ваенную школы імя УЦВК РСФСР. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны А. А. Галавачоў на фронце — начальнік штаба, камандзір стралковага палка. Са жніўня 1942 года — камандзір 52-й мотастралковай брыгады (15-ы танкавы корпус, 3-я танкавая армія). Брыгада пад камандаваннем А. А. Галавачова вызначылася ў 1943 годзе ў ходзе Харкаўскай аперацыі Варонежскага фронту, удзельнічала ў баях пры фарсіраванні Дона, вызваленні Украіны, бітве за Дняпро. Асабліва брыгада вызначылася ў час Львоўска-Сандамірскай аперацыі, вызваліла горад Гарадок Львоўскай вобласці і горад Львоў, фарсіравала раку Вісла і захапіла плацдарм на яе левым беразе. У складзе 1-а Украінскага фронту брыгада А. А. Галавачова ўдзельнічала ў студзені — лютым 1945 г. у Сандамірска-Сілезскай і Ніжне-Сілезскай аперацыях, удзельнічала ў вызваленні шэрагу гарадоў на тэрыторыі Польшчы, фарсіраванні ракі Одэр.

Загінуў А. А. Галавачоў у Сілезіі, у раёне горада Глогаў (польск.: Głogów). Пахаваны ў горадзе Васылькіў (Украіна).

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • Імем А. А. Галавачова названа вуліцы ў Маскве, горадзе Буда-Кашалёва.
  • У 1978 годзе Поштай СССР выпушчаны маркіраваны мастацкі канверт «Герой Советского Союза А. А. Головачев», прысвечаны Герою.

Зноскі

  1. Головачёв Александр Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads