Аляксандр Браніслававіч Скібнеўскі
тэатральны рэжысёр, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Браніслававіч Скібне́ўскі[1] (8 красавіка 1903, Масква, Маскоўская губерня, Расійская імперыя — 21 красавіка 1978, ) Харкаў, Харкаўская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — тэатральны рэжысёр, прафесар (1968). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1952)[1][2], Заслужаны дзеяч мастацтваў Удмурцкай АССР[2] (1945).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Маскве. Вучыўся ў Другім Ляфортаўскім гарадскім вучылішчы, дзе прымаў удзел у школьных спектаклях[2]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у харчовым камітэце, на заводзе «Серп і молат» і адначасова быў рэжысёрам аматарскага драматычнага гуртка[2]. У 1926 годзе скончыў Дзяржаўныя эксперыментальныя тэатральныя майстэрні у Маскве (клас А. Таірава[2]). У 1926—1928 гадах мастацкі кіраўнік «Рабочага тэатра» ў Чыце, у 1929—1930 гадах — Туркменскага нацыянальнага тэатра ў Ашхабадзе. У 1931—1933 гадах — мастацкі кіраўнік Польскага тэатра ў Кіеве, У 1940—1946 гадах — рэжысёр Удмурцкага рускага тэатра ў Іжэўску, у 1946—1947 гадах — галоўны рэжысёр Кіраўскага драматычнага тэатра, у 1947—1949 гадах — галоўны рэжысёр Ульянаўскага драматычнага тэатра, у 1949—1958 гадах — галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску, 1958—1963 гадах — галоўны рэжысёр Харкаўскага рускага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна. Адначасова з 1958 года выкладаў у Харкаўскім інстытуце мастацтваў і загадваў кафедрай рэжысуры ў Харкаўскім дзяржаўным інстытуце культуры.
Remove ads
Творчасць
Сярод пастановак Аляксандра Скібнеўскага на беларускай сцэне: «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (1951), «Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка (1953), «На крутым павароце» К. Губарэвіча (1956), «Людзі і д’яблы» К. Крапівы (1958), «Вяселле Качынскага» А. Сухаво-Кабыліна (1949), «Жывы труп» Л. Талстога, «Тры сястры» А. Чэхава, «На дне» М. Горкага (усе 1951), «Настаўнік танцаў» Лопэ дэ Вэгі (1952), «Ноч памылак» О. Голдсміта (1954), «Машэка» В. Вольскага (1954), «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай (1956) і інш.
З’яўляецца аўтарам тэатразнаўчых артыкулаў, а таксама метадычных дапаможнікаў («Пастановачны план спектакля», «Методыка выкладання рэжысуры» і інш.), манаграфіі аб творчасці беларускага акцёра А. К. Ільінскага («Народны артыст СССР А. К. Ільінскі», 1954).
Remove ads
Зноскі
- Скібнеўскі Аляксандр Браніслававіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads