Аляксандр Віталевіч Ксенафонтаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Ксенафонтаў (нар. 5 мая 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Хуткія факты Аляксандр Ксенафонтаў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2015 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У другой палове 2017 года замацаваўся ў рэзервовай камандзе дынамаўцаў. У першай палове 2018 года з 7 галамі быў адным з найлепшых бамбардзіраў турніру дублёраў.

У жніўні 2018 года разам з іншымі маладымі дынамаўцамі быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Чысць»[4]. У складзе «Чысці» забіў чатыры галы, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2019 года некаторы час трэніраваўся з «Энергетыкам-БДУ», аднак пазней вярнуўся ў «Дынама», пачаўшы сезон 2019 у дублі.

26 чэрвеня 2019 года ўпершыню з’явіўся на полі ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:0). Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 ліпеня 2019 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.

У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[5]. У студзені 2020 года праходзіў беспаспяховы прагляд у бабруйскай «Белшыне», а пазней далучыўся да «Віцебска», які ў лютым 2020 года арандаваў паўабаронцу[6]. У сезоне 2020 гуляў няшмат, значную частку сезона прапусціў з-за траўм. У снежні 2020 года «Віцебск» набыў паўабаронцу на трывалай аснове[7]. У сезоне 2021 замацаваўся ў стартавым складзе віцебскай каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[8].

У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Віцебскам»[9] і неўзабаве далучыўся да маскоўскай «Родзіны»[10].

У студзені 2023 года быў арандаваны жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» з правам выкупу[11]. У сакавіку 2024 года быў выкуплены жодзінскім клубам, з якім падпісаў паўнавартасны кантракт[12].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У верасні і кастрычніку 2015 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У студзені 2016 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі прымаў удзел у Кубку Развіцця ў Мінску.

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у матчы за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads