Аляксандр Юр’евіч Дзегцяроў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Юр’евіч Дзегцяроў
Remove ads

Аляксандр Дзегцяроў (нар. 20 сакавіка 1986, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Аляксандр Дзегцяроў, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам у 1993 годзе. Першымі трэнерамі былі Асташэнка і Новікаў. У маладосці трапіў у маскоўскія «Лакаматыў» і «Тарпеда», але пазней вярнуўся ў Беларусь. Перайшоў у «Нафтан» у 2006 годзе з віцебскага «Лакаматыва». У 2009 годзе разам з наваполацкім «Нафтанам» ён заваяваў свой першы тытул — Кубак Беларусі, у фінальным матчы якога быў перайграны салігорскі «Шахцёр». Таксама ў 2009 годзе ў матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы, у якім «Нафтанам» быў абыграны бельгійскі «Гент» з лікам 2:1, Аляксандр адзначыўся двума забітымі мячамі. У чэмпіянаце Беларусі 2009 году Аляксандр забіў 4 галы і аддаў 3 галявыя перадачы ў 24 матчах.

У 2010 годзе пакінуў склад «Нафтана» і адправіўся выступаць у бабруйскую «Белшыну». Гэтае рашэнне Аляксандр лічыць сваёй вялікай памылкай. Паводле словаў іграка галоўны трэнер бабруйскага клуба Аляксандр Сяднёў запрашаў футбаліста ў якасці аднаго з асноўных ігракоў, аднак пасля некалькіх гульняў у складзе каманды Аляксандр быў пераведзены ў запас, з якога ўжо не выходзіў, не зважаючы на добрыя намаганні на трэніроўках клуба.

У 2011 годзе перайшоў у склад «Віцебска», дзе адразу стаў другім лепшым іграком каманды, саступіўшы першы радок свайму партнёру па атацы Ігару Слесарчуку. Аднак добрая гульня Аляксандра не дапамагла клубу захаваць месца ў вышэйшай лізе першынства, то бок каманда заняла перадапошняе месца і ў матчах плэй-оф была слабейшай за мінскі «Партызан», які атрымаў пуцёўку ў мацнейшую лігу краіны, аднак быў расфармаваны, а віцебскі клуб быў паніжаны да Першай лігі. На наступны сезон ігрок падоўжыў кантракт з віцебскім клубам.

У лютым 2013 года Дзегцяроў зноўку стаў іграком наваполацкага клуба, пасля таго як каманду ўзначаліў расійскі спецыяліст Павел Кучараў[2]. З-за выкарыстання «Нафтанам» схемы ў трох нападнікаў стаў гуляць на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка. У перадсезонным часе вызначаўся добрым галявым паказчыкам, забіўшы галы ў брамы такіх каманд, як бабруйская «Белшына», чарнагорская «Будучнаст» і румынскі «Сэджата».

У пачатку сезона 2013 трапляў у асноўны склад каманды, але не змог праявіць сябе і ў выніку страціў месца ў аснове, стаў звычайна выхадзіць на замену. Пасля зыходу з каманды Паўла Кучарава ў чэрвені 2013 года рэзка выказаўся ў адрас былога трэнера, але пры новым трэнеры Валерыі Стрыпейкісе Дзягцяроў таксама не здолеў вярнуцца ў аснову і канчаткова засеў на лаўцы запасных.

У студзені 2014 года вярнуўся ў «Віцебск»[3]. Распачынаў сезон 2014 на лаўцы запасных, пазней стаў іграком асновы віцебскага клуба. У жніўні зноў трапіў на лаўку, і ў кастрычніку 2014 года кантракт з «Віцебскам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[4].

У красавіку 2015 года далучыўся да «Смаргоні»[5]. У пачатку 2016 года стаў іграком «Слоніма» (у 2017 годзе клуб стаў называцца «Слонім-2017»). У ліпені 2018 года пакінуў слонімскі клуб і перайшоў у «Оршу»[6].

Сезон 2019 пачаў у складзе «Баранавічаў», аднак у ліпені 2019 года пакінуў каманду[7].

Пазней працаваў настаўнікам фізічнай культуры ў Віцебску[8].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Прыцягваўся да ўдзелу ў гульнях за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads