Аляксандр Здановіч (гісторык)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Здановіч (26 лютага 1805, в. Белькавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці — 29 мая 1868, Вільня) — гісторык, педагог, мемуарыст. Бацька публіцыста Ігната Здановіча.
Remove ads
Жыццяпіс
Скончыў Ігуменскую павятовую базыльянскую школу (1825). Два гады працаваў прыватным настаўнікам. Паступіў у Віленскі ўніверсітэт, які скончыў у 1831 годзе са ступенню кандыдата філасофіі. Выкладаў лацінскую мову і гісторыю ў Віленскім шляхецкім інстытуце, потым узначальваў там кафедру агульнай гісторыі да закрыцця інстытута ў 1863 годзе.

Чытаў прыватныя лекцыі, а таксама выкладаў расійскую гісторыю ў Віленскай духоўнай семінарыі.
Маючы багаты досвед выкладання розных прадметаў, падрыхтаваў падручнікі і навучальныя дапаможнікі: «Храналагічна-гістарычны нарыс сучасных дзяржаў ад V стагоддзя да нашых дзён» (Вільня, 1844), «Нарыс усеагульнай гісторыі для дзяцей» (Вільня, 1861), «Нарыс польскай гісторыі для дзяцей» (Вільня, 1857); пераклаў з рускай на польскую мову падручнікі «Гісторыя сярэдніх вякоў» (Вільня, 1845), «Гісторыя Новага часу» (Вільня, 1846). Таксама падрыхтаваў і выдаў падручнікі па французскай мове. У 1849—1859 гадах вёў «Дзённік» (часткова апублікаваны ў Rocznik Towarzystwa Przyjaciól Nauk w Wilnie, 1918).
Быў членам Віленскай археалагічнай камісіі; уваходзіў у склад рэдакцыі газеты «Kurier Wileński». У 1863 годзе, з прычыны ўдзелу ў паўстанні сына Ігната, Аляксандра Здановіча затрымлівалі і дапытвалі. Трэцяе выданне кнігі Здановіча «Нарыс польскай гісторыі для дзяцей», якая мела вялікі ўплыў на грамадскую думку, было канфіскавана і знішчана.
Remove ads
Бібліяграфія
- Rys dziejów literatury polskiej (uzup. i opr. L. Sowiński). T. 1—5. 1874—1878.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads