Белькавічы

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Белькавічыmap
Remove ads

Бе́лькавічы[1] (трансліт.: Bieĺkavičy, руск.: Бельковичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 38,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 31,5 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Ранняя гісторыя

Па другім баку ракі Пцічы месціцца вёска Грэбень, старажытная Грэбня. Тут праходзіў адвечны тракт з Менска ва Украіну, існаваў паром ці пераправа, а пазней умацаваны мост. На мосце бралася мыта паводле дакумента вялікага князя Уладзіслава Вазы, выдадзенага ў 1633 годзе[2]. Згадваецца ў 1703 годзе як вёска ў складзе маёнтка Грэбень у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[3].

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, шляхецкая ўласнасць. У 1816 годзе ўласнасць Асоўскіх. Пасля 1861 года вёска Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1888 годзе адкрытая школа граматы, у 1890 годзе вучылася 5 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. У 1889 годзе ўладальнікамі зямлі ў засценку Белькавічы былі: дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Франц Іванавіч Барысевіч[4], дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Дамінік Пятровіч Вянглінскі (22 дзесяціны зямлі)[5], дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Фларыян Максімавіч Вайцяховіч (20 дзесяцін)[5], дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Зендлігер Казімір Ігнацавіч (22 дзесяціны)[6], калежскі сакратар рыма-каталіцкага веравызнання Віктар Феафілавіч Катовіч (88 дзесяцін)[7], праваслаўны мешчанін Іосіф Іванавіч Мальчэўскі (38,5 дзесяцін)[8].

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас. У час калектывізацыі былі рэпрэсаваны прынамсі 3 жыхары вёскі[9][10][11].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У наваколлі вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У чэрвені 1943 года вёска была спалена і забіта 6 яе жыхароў[12]. Пасля вайны вёска была адноўленая.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1800 год — 13 двароў, 131 жыхар
  • 1897 год — 31 двор, 215 жыхароў
  • 1908 год — 36 двароў, 190 жыхароў
  • 1917 год — 39 двароў, 250 жыхароў
  • 1940 год — 34 двары, 109 жыхароў
  • 1960 год — 128 жыхароў
  • 1999 год — 32 жыхары
  • 2002 год — 12 двароў, 29 жыхароў
  • 2009 год — 17 жыхароў[13]
  • 2012 год — 10 гаспадарак, 19 жыхароў
  • 2019 год — 22 жыхары[13]
Remove ads

Спіс вуліц

  • Дачны завулак
  • Палявая вуліца
  • Пасечная вуліца
  • Цэнтральная вуліца[14]

Славутасці

Thumb
Курганны могільнік

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads