Аляксандр Іванавіч Карніцкі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Карніцкі (нар. 14 лютага 1989, Стоўбцы) — беларускі футбаліст, паўабаронца венгерскага клуба «Дыёшдзьёр II» з Мішкальца і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Клубная кар’ера
Прафесійную кар’еру пачаў у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў». Пасля гуляў за іншыя клубы Першай лігі — «Полацк» і «Граніт».
«Гомель»
У снежні 2012 года перайшоў у «Гомель»[4], дзе адразу стаў іграком асновы. Звычайна выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Згодна са статыстыкай InStatFootball, стаў найлепшым іграком чэмпіянату 2013 адразу ў некалькіх намінацыях (колькасць выйграных адзінаборстваў, колькасць паспяховых перахватаў, колькасць парушэнняў на іграку)[5]. Акрамя таго, 7 ліпеня 2013 года вызначыўся голам, забітым са сваёй паловы поля ў браму «Тарпеда-БелАЗ».
У лістападзе 2013 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Карніцкага ў БАТЭ[6], да якога ён далучыўся па заканчэнні сезона ў снежні.
БАТЭ
У першай палове сезона 2014 з’яўляўся на полі нерэгулярна. Увосені, аднак, пачаў дэманстраваць выдатную гульню і замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчан на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 16 кастрычніка 2014 года аформіў хет-трык у матчы з салігорскім «Шахцёрам», а 22 лістапада 2014 года аддаў чатыры галявыя перадачы ў матчы з «Гомелем». У выніку стаў самым карысным іграком другой паловы чэмпіянату (агулам пасля падзелу лігі на шасцёркі забіў 7 галоў і аддаў 6 галявых перадач).
«Хапаэль»
1 верасня 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з ізраільскім клубам «Хапаэль» з Раананы[7]. Спачатку рэгулярна гуляў у аснове, але ў пачатку 2017 года страціў месца ў складзе, і ў лютым пагадненне «Хапаэля» з паўабаронцам было разарвана[8].
Вяртанне ў «Гомель»
Неўзабаве пасля зыходу з «Хапаэля» вярнуўся ў Беларусь і стаў трэніравацца з «Гомелем», шукаючы варыянты працягу кар’еры за мяжой. У выніку, аднак, вырашыў застацца ў гомельскім клубе, падпісаўшы ў сакавіку кантракт да канца сезона 2017[9]. У «Гомелі» зноў стаў іграком асновы, да лета правёў за клуб 11 матчаў і забіў 4 галы.
«Тосна»
У чэрвені 2017 года накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Тосна», з якім у выніку падпісаў кантракт[10]. Замацаваўся ў асноўным складзе «Тосна» і дапамог камандзе выйграць Кубак Расіі, аднак па выніках сезона 2017/18 клуб страціў месца ў Прэм’ер-лізе і спыніў існаванне.
«Сепсі»
У ліпені 2018 года стаў іграком румынскага клуба «Сепсі»[11].
«Мезёкёвешд»
У чэрвені 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з венгерскім клубам «Мезёкёвешд»[12]. Па выніках сезона 2023/24 клуб страціў месца ў найвышэйшым дывізіёне, і паўабаронца пакінуў каманду.
«Дыёшдзьёр»
У жніўні 2024 года далучыўся да «Дыёшдзьёра II» з трэцяга венгерскага дывізіёна[13].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
7 кастрычніка 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Нідэрландаў (1:3), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.
Дасягненні
- Чэмпіён Беларусі (2): 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2014, 2015, 2016
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Расіі: 2018
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads