Аляксандр Лаўрэнцьевіч Ісачанка
Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Лаўрэнцьявіч Іса́чанка[1] (14 красавіка 1919 — 7 кастрычніка 1942) — удзельнік падпольнай барацьбы на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сакратар Гомельскага падпольнага гаркома камсамола.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 14 сакавіка 1919 года ў вёсцы Хоўхла (цяпер Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці) ў сялянскай сям'і. Беларус.
Скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча. Працаваў сакратаром Гомельскага гаркома камсамола. Член ВКП (б)/КПСС з 1939 года
Са жніўня 1941 года быў у партызанскім атрадзе «Бальшавік» Гомельскай вобласці: разведчык, падрыўнік, сакратар Гомельскага падпольнага гаркома камсамола. А. Л. Ісачанка паказаў вялікую актыўнасць у наладжванні сувязяў з гомельскімі падпольшчыкамі.
Ён выпрабаваў шмат варыянтаў і ў выніку дасягнуў мэты. Спачатку А. Л. Ісачанка ўсталяваў сувязь з падпольнай камсамольскай арганізацыяй, якая дзейнічала ва Уваравіцкім раёне. З дапамогай гэтай групы А. Л. Ісачанка мог прабірацца на ўскраіну Гомеля і сустракацца з асобнымі падпольшчыкамі.
Узначаленая ім група падрыўнікоў пусціла пад адхон 58 варожых эшалонаў, знішчыла 87 танкаў, аўта- і бронемашын, шмат іншай баявой тэхнікі і жывой сілы ворага.
Загінуў 7 кастрычніка 1942 года падчас выплаўкі толу з не разарваўшыхся, сабраных на месцах баёў снарадаў. Пахаваны ў брацкай магіле ў Гомелі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў барацьбе супраць нямецка-фашыстскіх захопнікаў, паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм Александру Лаўрэнцьевічу Ісачэнка пасмяротна нададзена званне Героя Савецкага Саюза[2].
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Remove ads
Памяць
- У вёсцы Хоўхла ўсталяваны абяліск.
- Імя Героя носяць вуліца ў Гомелі, судна МРФ.
- На вуліцы яго імя ў Гомелі ўсталявана мемарыяльная дошка.
- Да канца 1990-ых імем героя быў названы кінатэатр у Гомелі. Але, у ходзе будаўніцтва моладзевага цэнтра, кінатэатр быў ліквідаваны, а яго частка увайшла ў склад новага будынка.
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads