Аляксандр Лаўрэнцьевіч Ісачанка
Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Лаўрэнцьявіч Іса́чанка[1] (14 сакавіка 1919, Хоўхла, Магілёўская губерня — 7 кастрычніка 1942, Гомель) — удзельнік падпольнай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сакратар Гомельскага падпольнага гаркама камсамола.
Remove ads
Біяграфія
Беларус. Нарадзіўся 14 сакавіка 1919 года ў вёсцы Хоўхла (цяпер Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці) ў сялянскай сям’і.
Скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча. Працаваў сакратаром Гомельскага гаркама камсамола. Член ВКП (б)/КПСС з 1939 года
Са жніўня 1941 года быў у партызанскім атрадзе «Бальшавік» Гомельскай вобласці — разведчык, падрыўнік, сакратар Гомельскага падпольнага гаркама камсамола. Аляксандр Ісачанка паказаў вялікую актыўнасць у наладжванні сувязяў з гомельскімі падпольшчыкамі. Выпрабаваў шмат спосабаў і ўрэшце сувязі наладзіў. Спачатку з падпольнай камсамольскай арганізацыяй, якая дзейнічала ва Уваравіцкім раёне. З дапамогай гэтай групы А. Л. Ісачанка мог прабірацца на ўскраіну Гомеля і сустракацца з асобнымі падпольшчыкамі.
Узначаленая ім група падрыўнікоў пусціла пад адхон 58 варожых эшалонаў, знішчыла 87 танкаў, аўта- і бронемашын, шмат іншай баявой тэхнікі і жывой сілы ворага.
Загінуў 7 кастрычніка 1942 года падчас выплаўкі толу з не разарваўшыхся, сабраных на месцах баёў снарадаў. Пахаваны ў брацкай магіле ў Гомелі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм Аляксандру Лаўрэнцьевічу Ісачэнку пасмяротна нададзена званне Героя Савецкага Саюза[2].
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Remove ads
Памяць
- У вёсцы Хоўхла ўсталяваны абеліск.
- Імем Аляксандра Ісачанкі названа вуліцы ў Гомелі[3] і Буда-Кашалёве, судна МРФ[удакладніць: камент.].
- На вуліцы яго імя ў Гомелі ўсталявана мемарыяльная дошка.
- Да канца 1990-х гадоў імем Аляксандра Ісачанкі назваўся кінатэатр у Гомелі. Падчас будаўніцтва моладзевага цэнтра, кінатэатр ліквідаваны, часткова ўвайшоў у склад новага будынка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads