Аляксандр Яраслававіч Малчанаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алесь Малчанаў, поўнае імя Аляксандр Яраслававіч Малчанаў (нар. 26 кастрычніка 1974, Ліда, Гродзенская вобласць) — беларускі акцёр.

Хуткія факты Аляксандр Яраслававіч Малчанаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1999 годзе. У 1999—2018 гадах артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 2008 годзе заступіўся за Мікалая Пінігіна, прысутнасць якога ў тэатры была «не рэкамендавана» кіраўніцтву Купалаўскага тэатра Міністэрствам культуры, ад яго таксама хацела пазбавіцца само кіраўніцтва тэатра пасля таго, як ён у сэрцах пасварыўся з дырэктарам і мастацкім кіраўніком падчас банкета, прысвечанага здачы спектакля «Пінская шляхта». Аляксандр Малчанаў быў выкліканы да вядучага ідэолага адміністрацыі прэзідэнта Усевалада Янчэўскага, разам са Святланай Зелянкоўскай і Ганнай Хітрык, якія перайшлі на паўстаўкі, не бачачы перспектыў пры цяперашнім кіраўніцтве тэатра[1].

Пасля працаваў у культурным хабе Ok16 да яго закрыцця рэжымам Лукашэнкі[2].

У час пратэстаў 2020 года супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 27 снежня Алесь Малчанаў выйшаў на мінскую кальцавую дарогу з бела-чырвона-белым сцягам і неўзабаве быў затрыманы. 28 снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў акцёра на 11 дзён адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 23.34 КоАП («парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў»)[3].

Remove ads

Творчасць

Сярод лепшых роляў: Кароль Марка («Трыстан ды Ізольда» С. Кавалёва), Дзяметрый («Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета» У. Шэкспіра), Сіман («Брат мой, Сіман…» А. Казанцава), Буланаў («Лес[ru]» А. Астроўскага), Чалавек («Барух-Эмануэль» Дз. Плакса), Джэфры («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка[ru]), Вільгельм («Князь Вітаўт» А. Дударава), Янка Здольнік («Тутэйшыя» Я. Купалы), Сымон («Сымон-музыка» Якуба Коласа).

Выканаў галоўную ролю ў кароткаметражным фільме «Ягор» па матывах кнігі «Радзіва Прудок» Андруся Горвата, які знялі акцёры Нацыянальнага акадэмічнага Тэатра Янкі Купалы[4].

Фільмаграфія

  • 2018 — Пастка/Галаваломка
  • 2018 — Лёд, які не растае
  • 2016 — Беззаганныя (рускі салдат)
  • 2013 — Зводная сястра (міні-серыял) (Мікалай)
  • 2012 — Жыве Беларусь! (Зампаліт)
  • 2008 — Рыярыта (Лейтэнант Аліеў)
  • 2008 — Пабочны эфект (Віктар Пугач, следчы)
  • 2005 — Я цябе люблю (Дзіця Раі)
  • 2004 — Яшчэ пра вайну
  • 2004 — Цёмная ноч (Сябар Вовы)
  • 2003 — Акупацыя. Містэрыі (Адам)
  • 2002 — Нянудныя матэрыялы (серыял)
  • 2001 — Эскіз на маніторы (Выдумшчык)
  • 2001 — Паскораная дапамога 2 (серыял) (Касы)
  • 2001 — У жніўні 44-га
  • 2000 — Зорка Венера (Лёня)
  • 1999 — Аматар

Выканаў галоўную ролю ў кароткаметражным фільме «Ягор» па матывах кнігі «Радзіва Прудок» Андруся Горвата, які знялі акцёры Нацыянальнага акадэмічнага Тэатра Янкі Купалы[5].

Remove ads

Зноскі

  1. Актеров Купаловского театра вызвали в Администрацию Лукашенко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 23 кастрычніка 2021.
  2. Акцёры Алесь Малчанаў і Аляксандр Радзько: Гэта Лукашэнка ў турме(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 23 кастрычніка 2021.
  3. Кіно як маленькі абсалют № 8 (1343) 24.02.2018 — 28.02.2018 г(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 23 кастрычніка 2021.
  4. Кіно як маленькі абсалют № 8 (1343) 24.02.2018 — 28.02.2018 г(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 23 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads